Вуліца Чарвякова (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Вуліца Чарвякова — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Назву ў гонар Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова (1892—1937), беларускага савецкага дзяржаўнага дзеяча, аднаго са стваральнікаў БССР, атрымала ў 1967 годзе[1].

Вуліца Чарвякова
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Назва ў гонар Аляксандра Чарвякова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом № 8 знакаміты тым, што ў ім з 1970 года працяглы час жылі пяць Герояў Савецкага Саюза. З 2010 года на гэтым доме вісіць мемарыяльная дошка[2].

У доме № 18 з 1967 года жыве вядомы літаратуразнавец Адам Мальдзіс[3]. Насупраць гэтага дома ў 1960—1990-х гадах знаходзіўся Старажоўскі рынак, на месцы якога ў 2000-х былі адноўлены брацкія могілкі часоў Першай сусветнай вайны (скрыжаванне вуліц Веры Харужай і Чарвякова)[3].

У жніўні 2020 года, падчас пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў, у адным з двароў вуліцы побач з домам № 62 і будынкамі па Смаргоўскім тракце ўзнікла стыхійная «Плошча Перамен» (іншыя нефармальныя назвы: «двор перамен» і «плошча ды-джэяў перамен»).

На сцяне вентыляцыйнай будкі невядомыя намалявалі партрэты гукааператараў з Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Кірыла Галанава і Уладзіслава Сакалоўскага, якія незапланавана ўключылі запіс песні Віктара Цоя «Перемен!» на афіцыйным мерапрыемстве 6 жніўня 2020 года ў Кіеўскім скверы. Мурал з выявай гукааператараў, пачынаючы з сярэдзіны жніўня 2020 года, шмат разоў замалёўвалі супрацоўнікі камунальных служб і адмывалі (або стваралі наноў) жыхары навакольных дамоў[4].

У снежні 2021 года ў скверы насупраць дома № 4 па ініцыятыве азербайджанскага ўрада з'явіўся помнік Нізамі Гянджэві[5].

Зноскі

Спасылкі

правіць