Вуліца Чычэрына (Мінск)
Вуліца Чычэрына — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Названа ў гонар Г. В. Чычэрына ў 1922 г. Раней называлася Георгіеўскай[1][2]. Пачынаецца ад тэатра оперы і балета ў Траецкім прадмесці і ідзе праз Асмалоўку да пр. Машэрава.
Вуліца Чычэрына Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Перамогі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2016 г. галоўны архітэктар УП «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў прапаноўваў зрабіць гэту вуліцу пешаходнай у сувязі з яе гісторыка-культурнай значнасцю[3]. З канца 2018 г. вуліца Чычэрына часткова ўваходзіць у ахоўную зону Асмалоўкі[4].
Мемарыяльныя дошкі
правіцьНа доме № 2, у якім жыла разведчыца Алена Мазанік, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ Вуліца Чычэрына на Vulica.by
- ↑ Былыя і новыя назвы вуліц і пляцаў Менска Архівавана 13 снежня 2013.// Юркаў куточак
- ↑ Вуліца Чычэрына можа стаць мінскім Манмартрам // БелТА
- ↑ Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская — вул. Кісялёва — вул. Багдановіча — пр. Машэрава — вул. Чычэрына — вул. Кісялёва — вул. Куйбышава — вул. Пашкевіч — вул. Багдановіча — вул. Камуністычная ў г. Мінску Архівавана 29 красавіка 2019.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Чычэрына (Мінск)
- Вуліца Чычэрына на Ato.by