Вуліца Чэхава (Таганрог)

(Пасля перасылкі з Вуліца Чэхава, Таганрог)

Вуліца Чэхававуліца ў Таганрогу. З'яўляецца адной з самых працяглых вуліц горада. Названа ў гонар А. П. Чэхава — рускага пісьменніка, выхадца з Таганрога.

Вуліца Чэхава
Таганрог
руск.: Улица Чехова
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Таганрог
Раён Цэнтральны, Заходні
Мікрараён Рускае поле,
Прастаквашына
Працягласць ~7,9 км
Ранейшыя назвы

5-я Падоўжная,
Купецкая,
Паліцэйская,

Аляксандраўская
Назва ў гонар Антон Паўлавіч Чэхаў
Паштовы індэкс 347939, 347930, 347927
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Вуліца бярэ пачатак ад перакрыжавання вуліц Шаўчэнкі і Грэчаскай побач з марскім портам Таганрога. У сваім пачатку вуліца праходзіць на паўночны захад праз гістарычны цэнтр горада паміж вуліцамі Розы Люксембург і Аляксандраўская да Чырвонай плошчы і Цэнтральнага рынку. Агінаючы іх двума рукавамі, вуліца перасякаецца па чарзе з завулкамі Камсамольскім і Гогалеўскім. Пры скрыжаванні з вуліцай Транспартнай вуліца Чэхава паварочвае на захад, перасякаецца з шэрагам вуліц, такіх як: вуліцы Калініна, Жданаўскай, Ламаносава, Фадзеева і інш., і мае сканчэнне ў новым мікрараёне Таганрога «Прастаквашына».

Працягласць вуліцы — 7850 м[1].

Нумарацыя дамоў пачынаецца ад вуліцы Шаўчэнкі.

Назвы вуліцы правіць

Ранейшыя назвы вуліцы ў храналагічным парадку — 5-я Падоўжная, Купецкая, Паліцэйская, Аляксандраўская[1]. Аляксандраўскай вуліца звалася ў гонар імператара Аляксандра I з 1862 па 1904 год[1]. Імем пісьменніка вуліца была названа ў 1904 годзе, у год смерці Антона Паўлавіча Чэхава[1].

Зноскі

  1. а б в г Киричек М. С. По ладоням твоих площадей. — Таганрог: Лукоморье, 2007. — С. 34. — ISBN 978-5-902450-13-9.

Спасылкі правіць