Школьная вуліца (Стары Горад, Мінск)

(Пасля перасылкі з Вуліца Школьная, Мінск)

Вуліца Школьная — колішняя вуліца ў Мінску.

Спускалася з Высокага Рынку да вул. Няміга-Школьнай і Ніжняга Рынку. Цяпер на трасе вуліцы знаходзіцца лесвіца паміж будынакам Белпрампраекта (сучасны адрас пл. Свабоды, 17) і насыпам да эстакады пр-та Пераможцаў над вул. Нямігай.

Назва, напэўна, паходзіць ад г.зв. Школьнага (сінагальнага) двара, які размяшчаўся на гэтай вуліцы.

Няцотны бокПравіць

№ 1Правіць

Дом Ліўшыца. У доме размяшчаўся рэнскавы склеп Б. М. Гаркаві, вядомы ў свой час добрым старапольскім пітным мёдам і высокамарачнымі вінамі, а таксама суконна-мануфактурны гандаль А. З. Царфіна.

Цотны бокПравіць

№ 2(?)Правіць

Дом Гейдукевіча.

ЛітаратураПравіць

  • Боровой Р. Историческая топография древнего Минска. Обзор источников и современное состояние проблемы // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 12. Мінск, 1997.
  • Дзянісаў У. Плошча Свабоды ў Мінску. Мінск, 1985.
  • Ягораў Ю. Да пытання аб горадабудаўнічай гісторыі Мінска ў XVII — першай палове XIX ст. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1955, № 3.

СпасылкіПравіць