Адкрыць галоўнае меню

Вуліца Ажэ́шка, гістарычныя назвы — Раскоша, Мураўёўская, Садовая — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна, звязвае Прывакзальную плошчу з пл. Леніна. Названая ў гонар польскай пісьменніцы Элізы Ажэшка. Працягласць складае каля 1000 м, ад вуліцы Савецкай да Прывакзальнай плошчы. Буйны цэнтр грамадскага жыцця горада.

Вуліца Ажэшка
Гродна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Раскоша, Мураўёўская, Садовая
Commons-logo.svg Вуліца Ажэшка на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Першапачаткова ў XIV ст. тут праходзіў шлях з Гродна праз княжацкую вёску Гарадніцу ў Верцялішкі — радавы маёнтак кашталяна гродзенскага замка Давыда Гарадзенскага[1].

У 17601780-я гады забудоўвалася як галоўная вуліца каралеўскага прадмесця Гарадніцы. У гэты час вуліца мела назву Раскоша (ад назвы адной з гродзенскіх корчмаў). Іншыя назвы: Верцяліска, Езерска, Садовая, Басняцкая, Мураў’ёўская.У часы кіравання гродзенскага старосты А. Тызенгаўза тут былі пабудаваны першыя на Беларусі 20 тыпавых драўляных з мураванымі фасадамі жылых дамоў для рабочых каралеўскіх мануфактур (захаваўся адзін з іх — дом № 37, так званая «хатка майстра», 1771)[1], будынак медыцынскай школы (зараз адміністрацыйная ўстанова), корчмы, прымыкалі палац Тызенгаўза і батанічны сад.

У 1802 годзе Гарадніда была падпарадкавана гарадской юрысдыкцыі, але інтэнсіўна вуліца пачала забудоўвацца ў 18601880-я гады пасля пракладкі ў 1862 чыгункі Пецярбург — Варшава (звязала вакзал з цэнтрам і стала важнай гарадской магістраллю)[1].

У 1920 названа ў гонар польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, якая жыла тут з 1894 да 1910[1]. У 1930-я будаваліся 2-3 паверхавыя каменныя дамы і аднапавярховыя драўляныя

У час Вялікай Айчыннай вайны многія будынкі былі пашкоджаны. Значныя змены ў архітэктурным абліччы вуліцы адбыліся ў 19601980-я гады, калі былі разбураны помнікі архітэктуры — будынкі кантрольнай палаты (пач. 19 ст.), чыгуначнага вакзала (1864), шэраг пабудоў з часоў Тызенгаўза. Узведзеныя на іх месцы 9-павярховы будынак аблвыканкама, 9—12-навярховыя жылыя дамы ўнеслі дысананс у архітэктурны ансамбль вуліцы[1].

ЗабудоваПравіць

Захаваліся помнікі архітэктуры ХVIII — пачатку ХХ ст.: будынкі медыцынскай школы, паштовага ведамства, акруговай лячэбніцы, дом віцэ-губернатара, жаночай гімназіі, Пакроўская царква, жылыя дамы (канец 19 — пач. 20 ст.)[1].

 
Былая жаночая Марыінская гімназія, цяпер корпус універсітэта імя Янкі Купалы

СлавутасціПравіць

Адноўлены дом Элізы Ажэшка, пастаўлены помнік Янку Купалу.


Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Ажэшкі вуліца // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

ЛітаратураПравіць

  • Ажэшкі вуліца // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

СпасылкіПравіць