Вуліца Янкоўскага (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Вуліца Янкоўскага — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска. Названа ў гонар Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага (1918—1989), беларускага мовазнаўца, пісьменніка, заснавальніка беларускай фразеалогіі[1].

Вуліца Янкоўскага
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Фрунзенскі
Назва ў гонар Фёдара Янкоўскага

Апісанне правіць

Ад вуліцы Шаранговіча ў процілеглых напрамках ідуць вуліцы Сухараўская і Янкоўскага. Далей — т-падобнае скрыжаванне з вуліцай Мачульскага. Затым вуліца паварочвае налева (прама ўжо ідзе вуліца Рыгора Шырмы) і заканчваецца т-падобным скрыжаваннем з вуліцай Максіма Гарэцкага.

Аб'екты правіць

Дамы:

  • 5 (на ім — мемарыяльная дошка Янкоўскаму)[2].
  • 9, будаўніцтва ў 2010 годзе (квартал вуліц Янкоўскага-Гарэцкага-Праектуемая), 2 (квартал вул. Янкоўскага-Гарэцкага-Праектуемая)[3]
  • 21 — яслі-сад № 76[4]
  • 23 — СШ № 6[5]
  • 39 — Яслі-сад № 200[6]
  • Скрыжаванне вул. Янкоўскага і вул. Шаранговіча — Прыход ў імя Св. Арханёла Міхаіла[7]
  • Сухараўскія могілкі

За грамадскім пунктам аховы парадку 127 (вул. Лабанка, 105) замацавана тэрыторыя дамоў 1-37[8].

Транспарт правіць

  • Аўтобус: 50, 121, 140 (прыпынак вул. Сухараўская); 116, 30 (прыпынак вул. Янкоўскага).
  • Тралейбус: 7, 8, 48, 57 (прыпынак вул. Сухараўская); 52 (прыпынак вул. Янкоўскага).

Зноскі

  1. Янковского улица Архівавана 10 снежня 2017.
  2. а б Сухарево
  3. Что построят во Фрунзенском районе Минска(недаступная спасылка)
  4. Ясли-сад № 76(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 22 студзеня 2016.
  5. Средняя общеобразовательная школа № 6
  6. Государственное учреждение образования «Ясли-сад № 200 г. Минска»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2022. Праверана 22 студзеня 2016.
  7. Минское городское благочиние(недаступная спасылка)
  8. СПИСОК общественных пунктов охраны порядка во Фрунзенском районе г. Минска и закрепленных территорий Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць