Вуліца Янкі Купалы (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Вуліца Янкі Купалы — вуліца ў Мінску. Першапачаткова складалася з двух частак — Траецкай і Ягораўскай вуліцаў.

Вуліца Янкі Купалы
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі, Партызанскі, Цэнтральны
Працягласць 1580 м[1]
Рух двухбаковы
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Minsk Metro Second Line logo.svg Купалаўская,
Minsk Metro First Line logo.svg Кастрычніцкая,
Minsk Metro Second Line logo.svg Няміга
Тралейбусныя маршруты 12, 29, 40
Аўтобусныя маршруты 24, 57, 177э
Назва ў гонар Янка Купала
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Вуліца названа ў 1948[2] у гонар Янкі Купалы (Івана Луцэвіча) (18821942) — класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, публіцыста, выбітнага дзеяча беларускага адраджэння пачатку XX ст.

Апроч гістарычных, у розныя часы мела наступныя назвы: вуліца Паліцэйская (частка, 18661919), вуліца Набярэжная (частка), вуліца Пралетарская (частка), вуліца Кастрычніцкая (19191941 і 19441948), вуліца Артылерыйская (частка, 19411944).

РазмяшчэннеПравіць

Пачынаецца ад скрыжавання з Першамайскай вуліцай, перасякаецца з вуліцамі Кірава, Карла Маркса, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Куйбышава і Максіма Багдановіча. Даўжыня — 1580 метраў[3].

На пачатковым участку па цотным боку знаходзіцца спуск да рацэ Свіслач (на іншым беразе знаходзіцца парк імя Горкага), далей па цотным боку разбіты парк імя Янкі Купалыпомнікам паэту і літаратурным музеем[4]), затым вуліца перасякае Свіслач, далей — сквер імя Марата Казея і плошча Парыжскай камуны. Па няцотным боку вуліца шчыльна забудавана (сярод грамадскіх збудаванняў — Дом ветэранаў[5] і рэстаранны комплекс «Журавінка»[6]), на канчатковым участку (на іншым беразе Свіслачы) па няцотным боку размешчаны Алея Сяброўства. Раней на вуліцы размяшчаўся выстаўны цэнтр «Белэкспа» і былы галоўны корпус 2-й гарадской клінічнай бальніцы, якія былі знесены ў 2017 годзе. Пасля заканчэння вуліцы пачынаецца вуліца Старажоўская, а таксама Траецкае прадмесце. Хоць вуліца ўпершыню пачала забудоўвацца яшчэ ў XII—XIII стст., цяперашнія збудаванні былі пабудаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны[3].

ЗабудоваПравіць

 
Дом № 7

ТранспартПравіць

На ўсім працягу вуліцы курсуе аўтобус № 57. На канчатковым участку грамадскі транспарт прадстаўлены таксама аўтобусамі (24, 177э) і тралейбусамі (12, 29, 40)[8].

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Вуліца Янкі Купалы — Google Карты
  2. После войны Архівавана 29 мая 2009. // Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый»
  3. а б Купалы Янки улица // Минск: Энциклопедический справочник / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — С. 211.
  4. вул. Янкі Купалы, 4
  5. вул. Янкі Купалы, 21
  6. вул. Янкі Купалы, 25
  7. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  8. Станам на люты 2012 года (па дадзеных афіцыйнага сайта ДП Мінсктранс Архівавана 22 ліпеня 2012.)

СпасылкіПравіць