Вусава (Гродзенскі раён)

вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Ву́сава[1], Усава[2] (трансліт.: Vusava, руск.: Усово) (да 1964 г. — Ву́лька Даргу́нская) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета.

Вёска
Вусава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Вулька Даргунская
Насельніцтва
  • 24 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Паштовыя індэксы
231733
Аўтамабільны код
4
СААТА
4220863151
Вусава на карце Беларусі ±
Вусава (Гродзенскі раён) (Беларусь)
Вусава (Гродзенскі раён)
Вусава (Гродзенскі раён) (Гродзенская вобласць)
Вусава (Гродзенскі раён)

Гісторыя правіць

У 1941 г. побач з вёскай знаходзілася 3-я памежная застава 86-га памежнага атрадв войскаў НКУС СССР пад камандаваннем лейтэнанта Віктара Усава. Пасля пачатку Вялікай Айчынна вайны, 22 чэрвеня 1941 г. застава лейтэнанта Усава (каля 30 чал.) абаранялася цягам 6 гадзін, пакуль памежнікі не загінулі. 6 мая 1945 г. лейтэнанту В. Усаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 28 ліпеня 1952 г. пры раскопках заставы былі знойдзены астанкі В. Усава, якія былі перазахаваныя разам з астанкамі іншых салдат каля в. Вулька Даргунская.

30 чэрвеня 1964 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР в. Вулька Даргунская была перайменавана ў Усава[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Гарады і вёскі Беларусі…
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». — Мінск: БелЭн, 2016. — 848 с.: іл. ISBN 978-985-11-0908-7

Спасылкі правіць