Выбаршчык
Выбаршчык — асоба, якая валодае актыўным выбарчым правам (якое адпавядае патрабаванням выбарчых цэнзаў) і занесеная ў адпаведныя спісы. Выбаршчык ўдзельнічае ў выбарах і рэферэндумах, а таксама сумесна з іншымі выбаршчыкамі можа ўносіць на разгляд прадстаўнічых органаў праекты законаў (у Аўстрыі, Італіі, Швейцарыі) і нарматыўных актаў (у Расіі). У большасці краін ўдзел у галасаванні разглядаецца як права грамадзяніна, а ў некаторых дзяржавах (у Бельгіі, Бразіліі, Грэцыі) — грамадскі абавязак.
Спісы выбаршчыкаў
правіцьУ мэтах рэалізацыі актыўнага выбарчага права выбаршчыкамі адпаведныя выбарчыя камісіі складаюць спісы выбаршчыкаў. Спіс выбаршчыкаў складаецца асобна па кожным выбарчым участку. Выбаршчык можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў толькі на адным участку для галасавання.
У спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, рэферэндуме, галасаваннi аб адклiканнi дэпутата, уключаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, дасягнулі да дня або ў дзень выбараў, рэферэндуму, галасавання аб адклiканнi дэпутата 18 гадоў, зарэгістраваныя да моманту складання спісу па месцы жыхарства або па месцы знаходжання на тэрыторыі дадзенага ўчастка для галасавання. Грамадзяне, зарэгістраваныя па месцы знаходжання, уключаюцца ў спіс толькі на ўчастку для галасавання па месцы знаходжання[1].
Спісы грамадзян-ваеннаслужачых, якія знаходзяцца ў вайсковых частках, а таксама членаў сем'яў ваеннаслужачых і іншых выбаршчыкаў, удзельнiкаў рэферэндуму, якія пражываюць у раёнах размяшчэння вайсковых частак, складаюцца на аснове даных, што прадстаўляюцца камандзірамі вайсковых частак.
Зноскі
- ↑ Избирательный кодекс Республики Беларусь Архівавана 27 студзеня 2018.