Выбары ў Беларусі

У Рэспубліцы Беларусь на нацыянальным узроўні абіраецца кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, і заканадаўчы орган улады. Прэзідэнт абіраецца на пяцігадовы тэрмін грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны сход складаецца з дзвюх палат — Палата прадстаўнікоў (складаецца з 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў аднамандатных выбарчых акругах на чатырохгадовы тэрмін) і Савета Рэспублікі (складаецца з 64 членаў: 56 членаў, якія выбіраюцца на непрамых выбарах абласнымі Саветамі дэпутатаў, і 8 членаў, прызначаных прэзідэнтам).

Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма


Генеральная пракуратура


Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Цэнтральная выбарчая камісія
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Унутраная палітыка


Знешняя палітыка


Ваенная палітыка

Прэзідэнцкія выбары

правіць

Першыя выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 23 чэрвеня (першы тур) і 10 ліпеня 1994 года (другі тур), тады ж і была ўведзена першая папраўка да канстытуцыі, якая дапускае да ўдзелу ў выбарах кандыдатаў ад 35 гадоў (раней 40). У іх удзельнічалі 6 кандыдатаў. У першым туры тройка лідараў набрала: Аляксандр Лукашэнка — 44,82 %, Вячаслаў Кебіч — 17,32 %, Зянон Пазняк — 12,82 %. У другім туры з вынікам каля 80% перамог Аляксандр Лукашэнка.

24 лістапада 1996 у Беларусі быў праведзены рэферэндум, на які былі вынесены папраўкі, якія пашыраюць паўнамоцтвы выканаўчай улады і прэзідэнта, і некаторыя іншыя пытанні. За прыняцце паправак выказалася большасць выбаршчыкаў. Гэты рэферэндум і ўсе наступныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не прызнаныя міжнароднай супольнасцю дэмакратычнымі і адпаведнымі правілам[1].

У адпаведнасці з Канстытуцыяй 1994 года ў першапачатковай рэдакцыі, тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта Лукашэнкі заканчваўся 20 ліпеня 1999 года. Былыя дэпутаты прынялі рашэнне аб правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 16 мая 1999 адбыліся прэзідэнцкія выбары. Ніхто з кандыдатаў не набраў больш за 50% галасоў выбаршчыкаў, але лідзіраваў Пазняк. У выніку выбары не былі прызнаныя. Пасля іх улады арганізавалі знікненне апазіцыйных палітыкаў[2].

21 ліпеня 1999 дэпутаты Вярхоўнага Савета 13 склікання, верныя першапачатковай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 года, прызначыць Сямёна Шарэцкага в.а. Прэзідэнта Беларусі. Заходняй супольнасцю Шарэцкі быў прызнаны законным кіраўніком Беларусі.

9 верасня 2001 адбыліся выбары прэзідэнта, праведзеныя ЦВК пад кіраўніцтвам Лідзіі Ярмошынай. Пераможцам у іх стаў Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 75,62% галасоў[1]. Да і пасля выбараў у краіне праходзілі акцыі пратэсту.

17 кастрычніка 2004 быў праведзены рэферэндум аб унясенні паправак у Канстытуцыю, якія здымаюць абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. 77,3% выбаршчыкаў падтрымала гэтыя змены. Змены ў закон «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», якія выключаюць абмежаванні ў два тэрміны, былі адобраны Саветам Рэспублікі толькі 5 кастрычніка 2006[3]. Такім чынам, на момант правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі дзейнічала канстытуцыя, якая не змяшчае абмежаванняў на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, і закон аб прэзідэнце, артыкул 81 якога абвяшчала: «Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта — пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць прэзідэнтам не больш за два тэрміны». Аднак, згодна з артыкулам 137 Канстытуцыі, у выпадку супярэчнасцяў, яна мае прыярытэт перад законамі, указамі і г. д. Пасля рэферэндуму і парламенцкіх выбараў у Мінску прайшоў пяцідзённы пратэст.

19 сакавіка 2006 праведзены чарговыя выбары. Перамогу на іх атрымаў Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 83 %[1]. Пасля гэтых выбараў пачалася акцыя пратэсту, якая атрымала вядомасць як Джынсавая або васільковая рэвалюцыя.

19 снежня 2010 прайшлі чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перамогу на іх чарговы раз атрымаў Аляксандр Лукашэнка, 72,2 %. Шэраг прадстаўнікоў апазіцыі, міжнародных назіральнікаў лічаць, што выбары былі сфальсіфікаваныя. Пасля іх у Мінску адбылася несанкцыянаваная акцыя пратэсту, якая была жорстка разагнаная міліцыяй і часцямі ўнутраных войскаў.

11 кастрычніка 2015 прайшлі чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перамогу на іх чарговы раз атрымаў Аляксандр Лукашэнка, 83,5 %. Выбары былі прызнаныя ЕС[4]. У сувязі з адсутнасцю паслявыбарчых масавых маніфестацый былі прыпыненыя санкцыі ЕС, уведзеныя пасля выбараў 2010 года.

9 жніўня 2020 прайшлі шостыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ужо перадвыбарчы этап суправаджаўся акцыямі пратэсту ў сувязі з арыштам апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты і здыманнем іх кандыдатур з прэзідэнцкіх выбараў. Шматтысячныя мітынгі па ўсёй краіне пачаліся і пасля завяршэння галасавання ўвечары 9 жніўня.

Парламенцкія выбары

правіць

Склад Палаты прадстаўнікоў — ніжняя палаты — 110 дэпутатаў (прадстаўнікоў). Абранне дэпутатаў ажыццяўляецца на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры таемным галасаванні. Палата прадстаўнікоў абіраецца цалкам па мажарытарнай сістэме (выбранымі лічацца кандыдаты, якія атрымалі простую большасць галасоў выбаршчыкаў па выбарчай акрузе, дзе яны балатуюцца).

Першы тэрмін паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь працягваўся ў 1996—2000, другі 2000—2004, трэці 2004—2008, чацвёрты 2008—2012, пяты 2012—2016, шосты 2016—2019, сёмы 2019—2023.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу мелі месца 6 разоў — у 2000, 2004, 2008, 2012, 2016 і 2019. Склад Палаты першага склікання не абіраўся народам, а быў сфармаваны з дэпутатаў, якія падтрымлівалі Аляксандра Лукашэнку, распушчанага Вярхоўнага Савета XIII склікання.

Выбары новага складу Палаты прызначаюцца не пазней за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў палаты дзеючага склікання. Пазачарговыя выбары палаты праводзяцца на працягу трох месяцаў з дня датэрміновага спынення яе паўнамоцтваў.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь складаецца з 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца па аднамандатных выбарчых акругах паводле мажарытарнай выбарчай сістэме ў адзін тур, каб лічыцца абраным кандыдату дастаткова атрымаць простую большасць галасоў выбаршчыкаў.

Першыя парламенцкія выбары ў гісторыі Рэспублікі Беларусь прайшлі ў 1995 годзе. У 1996 годзе быў праведзены агульнанацыянальны рэферэндум. Па яго выніках Вярхоўны Савет (былы парламент) быў заменены Нацыянальным сходам, у якім толькі адна палата абіраецца народам. Падчас парламенцкіх выбараў 2000 года ў яе ўвайшло толькі 2 кандыдаты ад апазіцыі, якія тут жа пакінулі шэрагі сваіх партый[5]. У ходзе наступных парламенцкіх выбараў 2004 апазіцыя наогул не трапіла ў парламент і арганізавала масавыя акцыі пратэсту[6]. Па выніках парламенцкіх выбараў 2008 года апазіцыя зноў не трапіла ў парламент і зноў арганізавала акцыі пратэсту. У выніку наступных выбараў апазіцыя ў чарговы раз не трапіла ў парламент, і толькі ў верасні 2016 года прадстаўнікі АГП Ганна Канапацкая і ТБМ Алена Анісім здолелі атрымаць дэпутацкі мандат.

Праблемы

правіць

Апазіцыйныя партыі дапускаюцца на выбары, але, як лічыцца, не маюць рэальных шанцаў на атрыманне якой-небудзь улады. У дакладзе праекта па сумленнасці выбаршчыкаў, прысвечаным усеагульным выбарам на 2015 год і выпушчаным у лютым 2016 года, Беларусь ацэненая, як «не адпавядае міжнародным стандартам выбарчай цэласнасці»[7].

З 1996 года ЕС, АБСЕ і ЗША не прызналі дэмакратычнай ніводнай выбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, назіральнікі ад СНД наадварот прызнаюць усе вынікі народнага волевыяўлення жыхароў Беларусі дэмакратычнымі. Перад выбарамі ўлады часта ажыццяўлялі ціск на грамадзян і незалежную прэсу[8].

Крыніцы

правіць
  1. а б в Наблюдатели от западных государств отмечают, что все выборы и референдумы, начиная с 1995 года, проводятся с грубыми нарушениями, и их результаты считаются сфальсифицированными и не признаются ЕС и США: Архіўная копія ад 21 снежня 2012 на Wayback Machine Архіўная копія ад 7 лютага 2009 на Wayback Machine Архіўная копія ад 10 снежня 2008 на Wayback Machine
  2. Кампания отчаяния — Белорусы и рынок. Еженедельная аналитическая газета для деловых людей. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2017. Праверана 27 сакавіка 2018.
  3. Совет Республики одобрил поправки в законы по вопросам проведения выборов и референдумов. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2018. Праверана 27 сакавіка 2018.
  4. Заморозкой санкций, ЕС признал результаты выборов в Белоруссии Архіўная копія ад 28 мая 2018 на Wayback Machine. РИА Новости
  5. https://web.archive.org/web/20160304072529/http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Archive-Elections-PPNS2-Spis.pdf
  6. Обзор-хроника нарушения прав человека в беларуси 2004. — С. 295—296.. — 351 с.
  7. https://web.archive.org/web/20210415091339/https://sites.google.com/site/electoralintegrityproject4/projects/expert-survey-2/the-year-in-elections-2015
  8. https://web.archive.org/web/20220125181835/https://korrespondent.net/world/1398212-segodnya-v-belarusi-projdut-vybory-v-parlament-oppoziciya-prizvala-bojkotirovat-golosovanie