Выбранніца (балет)
Выбранніца — балет у 3-х дзеяннях Яўгена Глебава па матывах паэм Янкі Купалы «Магіла льва», «Сон на кургане», «Драматычная паэма», «Курган».[1] Лібрэта А. Вярцінскага і А. Дадышкіліяні.
Выбранніца | |
---|---|
![]() Выява сцэны з балета «Выбранніца» на 100-рублёвай банкноце 2000 года | |
Жанр | балет |
Заснаваны на | паэмах Янкі Купалы «Магіла льва», «Сон на кургане», «Драматычная паэма», «Курган», лібрэта А. Дадышкіліяні і А. Вярцінскага |
Кампазітар | Яўген Глебаў |
Краіна | БССР |
Пастаноўкі | 1969, 1970 |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія БССР |
Гісторыя пастановакПравіць
Быў пастаўлены Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Прэм’ера адбылася ў Мінску 28 мая 1969 года. Дырыжор — Т. Каламійцава, балетмайстар-пастаноўшчык — А. Дадышкіліяні, мастак — Я. Чамадураў. Наталька — А. А. Карзянкова, Машэка — М. Г. Грышчанка, Князь — Л. С. Чэхаўскі, Няўзіра — К. М. Малышава.[2]
У 1970 годзе музыка балета ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР. 20 чэрвеня 1970 года балет быў пастаўлены Новасібірскай дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Дырыжор — Г. Арлоў, балетмайстар-пастаноўшчык — А. Дадышкіліяні, мастак — А. Марозаў. На Усесаюзным конкурсе ў азнаменаванне 100-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна музыка балета ўдастоена ганаровага дыплома.[2]
Зноскі
- ↑ Балетная музыка Глебова Е. А.
- ↑ а б Балет. Энциклопедия, СЭ, 1981 Архівавана 5 снежня 2021.