Выганашчанскае
Выганашча́нскае, Вы́ганаўскае возера — возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. На водападзеле рэк Шчара і Ясельда, за 37 км на ўсход ад горада Івацэвічы, за 5,3[1] км у напрамку на поўнач ад вёскі Выганашчы, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Выганашчанскае.
Выганашчанскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 153 м |
Даўжыня | 7,0 км |
Шырыня | 4,8 км |
Плошча | 26,0 км² |
Аб’ём | 0,0321 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 21 км |
Найбольшая глыбіня | 2,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 87,1 км² |
Упадаюць | Агінскі канал |
Выцякаюць | Агінскі канал |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | Брэсцкая вобласць |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні 26 км². Найбольшая глыбіня 2,3 м, сярэдняя — 1,2[2] м. Даўжыня 7 км. Найбольшая шырыня 4,8[2] км. Даўжыня берагавой лініі 21 км. Аб’ём вады 32,1 млн м³. Плошча вадазбору 87,1 км².
Катлавіна рэшткавага тыпу, авальная, злёгку выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, пераважна забалочаныя. Берагавая лінія плаўная. Берагі нізкія, тарфяністыя, укрытыя хмызняком, на поўначы і поўдні сплавінныя. Дно плоскае, выслана карычневым грубадэтрытавым сапрапелем, у заходняй частцы шматлікія мелі.
Мінералізацыя вады да 124 мг/л, празрыстасць да 0,5 м. Эўтрофнае. 3 поўначы на поўдзень возера перасякае Агінскі канал.
Вылучаецца відавым багаццем вышэйшых водных раслін і наяўнасцю прыбярэжнай разнатраўна-асакова-злакавай сплавіны шырынёй да 150 м. Мноства вадаплаўных птушак. Зарастае па ўсёй акваторыі трыснягом, чаротам, рагозам, разаком, эладэяй, урэчнікам. Водзяцца карась звычайны, лінь, язь, шчупак, плотка; акліматызаваны карась сярэбраны.
Зноскі
- ↑ Обшая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 179. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Обшая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)