Выгнанне (фільм, 2007)

«Выгнанне» (руск.: Изгнание) — расійскі мастацкі фільм 2007 года, зняты рэжысёрам Андрэем Звягінцавым[5] па матывах аповесці Уільяма Сараяна.

ВыгнаннеM:
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія REN TV[d][3]
Працягласць 157 хв.
Бюджэт 320 000 $[4]
Краіна
Мова руская
Год 2007 і 18 мая 2007[1]
IMDb ID 0488905

Сюжэт правіць

Сям’я з дваімі дзецьмі прыязджае на бацькаву радзіму. Усё як звычайна, двухтыднёвы адпачынак у вёсцы. Але ўвечары маці Вера (Марыя Баневі) неўспадзеўкі аб’яўляе мужу (Канстанцін Лаўраненка), што яна цяжарная, але дзіця не яго. Пакутлівы стан Аляксандра пагаршаецца яшчэ і тым, што сын расказвае яму, як яго найлепшы сябар і партнёр па бізнесе, Роберт, прыходзіў да іх у госці. У гэты час бацька быў у працяглай камандзіроўцы, а хлопчыка з сястрой не было дома. У адно імгненне мужчына траціць амаль усё — жонку, сям’ю і сябра. Перад Аляксандрам паўстае балючае пытанне: «Што рабіць з Верай? Забіць? Прагнаць? Ці дараваць ёй?». І ён як галава сям’і павінен зрабіць гэты выбар…

Узнагароды правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 кінаўзнагародамі і яшчэ 13 намінацыямі[6].

Зноскі правіць

  1. Gortych A. Filmweb — 1998. Праверана 13 мая 2020.
  2. а б в г д е ё ж europeanfilmawards.eu Праверана 11 ліпеня 2022.
  3. https://web.archive.org/web/20180205073623/https://www.europeanfilmacademy.org/2007.123.0.html Праверана 21 сакавіка 2020.
  4. http://www.filmz.ru/pub/72/28527_1.htm
  5. Izgnanie (2007) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 студзеня 2021.
  6. Izgnanie — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 студзеня 2021.

Спасылкі правіць