Выдавецтва Антона Грыневіча

Выдаве́цтва Анто́на Грыне́віча — прыватнае беларускае выдавецтва, якое дзейнічала ў Санкт-Пецярбургу ў 19101913 гадах. Заснавана Антонам Грыневічам. Спецыялізавалася на выпуску твораў мастацкай літаратуры і беларускага музычнага фальклору[1]. Выдала 10 кніг агульным тыражом 28 200 экземпляраў.

Выдавецтва Антона Грыневіча
Краіна  Расійская імперыя
Заснавана 1910
Ліквідавана 1913
Адрас Санкт-Пецярбург
Галоўны рэдактар Антон Грыневіч

У 1910 годзе пасля першага тома «Беларускіх песень з нотамі» выходзяць драматычная паэма «Адвечная песня» і зборнік вершаў «Гусляр» Янкі Купалы (выйшлі ў друкарні К. Пянткоўскага). У 1912 годзе Антон Грыневіч разам з Андрэем Зязюлем выдае другі том «Беларускіх песень з нотамі».

У 1913 годзе Антон Грыневіч піша дзеячам з Вільні, таму што рэдакцыя «Нашай нівы» не спяшалася расплаціцца з выдаўцом[2]:

" Прайшлі ўжо дзве пары, калі вы маглі вярнуць мне грошы за камісовыя кніжкі… Ці вы думаеце, што я такі добры, што дапамінацца свайго не стану, ці што я такі дурны, што мяне можна ўгаварыць чакаць без канца… Мне грошы патрэбны да зарэзу, бо, не сплаціўшы доўг друкарні адной, я ўлез у доўг у другой, дзе друкую 6 кніжак!.. "

У 1913 годзе выйшлі ў друкарні А. Э. Коллінса кнігі «Тоўстае палена», «Прапаў чалавек» і «Нёманаў дар» Якуба Коласа, «Апавяданні» Уладзіслава Галубка, «Аб чым шапацелі лісця» Таўруса і «Праклёнашы» Л. Гвазда[3].

Зноскі

  1. Грыневіча выдавецтва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 483.
  2. С. Александровіч. Пуцявіны роднага слова Архівавана 12 студзеня 2020. // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 215.
  3. С. Александровіч. Пуцявіны роднага слова Архівавана 12 студзеня 2020. // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 216.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць