Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (адзнака)

Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь – беларуская дзяржаўная ўзнагарода, нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя. Заснаваная ў 1998 г. у мэтах заахвочвання медыцынскіх і іншых работнікаў органаў і ўстаноў аховы здароўя за ўзорнае стаўленне да працы, актыўны удзел у арганізацыі лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтву, развіццё медыцынскай навукі.

Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Краіна Беларусь
Тып нагрудны знак
Падставы ўзнагароджання Значны асабісты ўнёсак у арганізацыю лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтву, развіццё медыцынскай навукі Рэспублікі Беларусь
Статус уручаецца
Статыстыка
Параметры васьміканцовая зорка залацістага колеру
Дата заснавання 20 сакавіка 1998

СтатутПравіць

Адзнакай «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» узнагароджваюцца медыцынскія і іншыя работнікі органаў і ўстаноў аховы здароўя незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці за ўзорнае стаўленне да працы, выдатнае выкананне сваіх абавязкаў па медыцынскім і санітарна-эпідэмічнага забеспячэнню насельніцтва, за клопат аб захаванні і аднаўленні здароўя грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць вялікія дасягненні ў навуковай працы ў галіне аховы здароўя, а таксама ў арганізацыі лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтву.

АпісаннеПравіць

Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» вырабляецца з латуні і мае форму васьміканцовай зоркі залацістага колеру, на паверхні якой знаходзіцца круг, пакрыты эмаллю белага колеру з выявай змеі і чары. Белы круг акантаваны эмаллю чырвонага колеру. Пад колам размешчана лаўровая галінка. На чырвонай і белай эмалі нанесеная надпіс «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Знак мае на адваротным баку шпількі для мацавання знака да адзення.

Парадак узнагароджанняПравіць

Узнагароджанне знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» ажыццяўляецца Міністэрствам аховы здароўя па прадстаўленні міністэрстваў, ведамстваў, упраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў і Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» зацвярджаецца Міністэрствам аховы здароўя. Знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» носіцца на правым баку грудзей ніжэй дзяржаўных узнагарод. Разам з знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» узнагароджаным выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.

СпасылкіПравіць