Мінская аперацыя

(Пасля перасылкі з Вызваленне Мінска)

Мінская аперацыя (29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944) — стратэгічная ваенная наступальная аперацыя ўзброеных сілаў СССР супраць нямецкіх войскаў у час Вялікай Айчыннай вайны, праведзеная ва Усходняй Беларусі. З’яўляецца складовай часткай Беларускай аперацыі. Ажыццяўлялася сіламі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў пры садзейнічанні 1-га Прыбалтыйскага фронту.

Мінская аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна

Дата 29 чэрвеня - 4 ліпеня 1944
Месца Усходняя Беларусь.
Вынік Перамога Чырвонай Арміі, вызваленне Мінска.
Праціўнікі
Сцяг СССР СССР Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Камандуючыя
Сцяг СССР К. Ракасоўскі
Сцяг СССР І. Чарняхоўскі
Сцяг СССР Г. Захараў
Сцяг СССР І. Баграмян
Сцяг Нацысцкай Германіі В. Модэль
Сцяг Нацысцкай Германіі К. Тыпельскірх
Сцяг Нацысцкай Германіі Д. Заўкен
Сцяг Нацысцкай Германіі В. Мюлер
Сілы бакоў
? ?
Страты
? Па савецкіх даных: 70,000 забіта, 35,000 патрапіла ў палон [1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход аперацыі правіць

Войскі 3-га Беларускага і 1-га Беларускіх франтоў адначасова ў злучальным кірунку нанеслі ўдар па праціўніку ў напрамку Мінска. Далей разам з войскамі 2-га Беларускага фронту было завершана акружэнне Мінска. Адначасова з гэтымі дзеяннямі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту сумесна з асобнымі злучэннямі 3-га Беларускага і 2-га Беларускага франтоў, працягнулі імклівы наступ у заходнім кірунку, знішчаючы умацаванні суперніка, і займаючы плацдарм для наступнага развіцця наступлення савецкіх войскаў. Істотную дапамогу войскам аказалі беларускія партызаны, якія ладзілі засады на шляхах адступлення нямецкіх сілаў, грамілі штабы, знішчалі масты і пераправы.

 
Валянцін Волкаў. «Мінск 3 ліпеня 1944 года». 19451955. НММБ

29-30 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту выйшлі да Бярэзіны, фарсіравалі яе і працягнулі імклівае наступленне на Мінск. У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня нямецкія злучэнні пакінулі Мінск. Але гэта не перашкодзіла савецкай авіяцыі здзейсніць бамбардзіроўку горада перад уступленнем у яго. 3 ліпеня танкавае падраздзяленне ўварвалася ў горад. Неўзабаве было завершана акружэнне асноўных сілаў 4 арміі, усяго 105 тыс. чал. Да 12 ліпеня групоўка была ліквідаваная.

За ўмелыя і гераічныя дзеянні ў ходзе Мінскай аперацыі 1944 года, 52 злучэнні і часткі атрымалі ганаровае званне «Мінскія».

Вынік аперацыі правіць

Да вечара 3 ліпеня Мінск быў вызвалены. Была ліквідаваная значная групоўка сіл праціўніка, чым быў нанесены моцны ўрон нямецкім дывізіям на Усходнім фронце.

Зноскі

Спасылкі правіць