Выканаўчы аддзел Літвы
Выканаўчы аддзел Літвы — цэнтр па кіраўніцтве паўстаннем 1863—1864 гадоў у Літве і на Беларусі. Створаны ў Вільні 14(26).6.1863 паводле дэкрэта варшаўскага Нацыянальнага ўрада ад 18.4.(10.5).1863 на базе Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы.
Старшынёй быў спачатку прадстаўнік «белых» Якуб Гейштар, уваходзілі ў аддзел і «чырвоныя» — Кастусь Каліноўскі, Уладзіслаў Малахоўскі, Зыгмунт Чаховіч. Фармальна залежаў ад варшаўскага паўстанцкага ўрада. Аднак «чырвоныя» неўзабаве ўзялі рэвалюцыйную ўладу ў свае рукі і вырашылі найважнейшыя пытанні паўстання незалежна ад Варшавы.
Пасля арышту Гейштара, галоўным кіраўніком паўстання стаў Кастусь Каліноўскі. Як сцвярджаў Юзаф Каліноўскі назва Выканаўчага аддзела Літвы, «хаця ўтрымалася, не адпавядала першапачатковай праграме і была анахранізмам».
Аддзел імкнуўся ўмацаваць рэвалюцыйную арганізацыю, наладзіць сувязі з расійскімі рэвалюцыянерамі, далучыць да паўстання шырокія народныя масы. Спыніў сваё існаванне пасля задушэння паўстання.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.