Адкрыць галоўнае меню

Вылячэнне служкі з адсечаным вухам

Ісус вылечвае вуха служкі святара, Музей Эвары, Партугалія, каля 1500г.

Вылячэнне служкі з адсечаным вухам або вылячэнне вуха раба святара - падзея евангельскага апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданнеПравіць

Цуд запісаны ў Евангеллі ад Лукі 22:49-51, у ім апісваецца Ісус, Які вылячыў вуха рабу першасвятара падчас арышту Ісуса.

Калі да Хрыста і Яго вучняў наблізіўся натоўт і стала ясна, што справа кончыцца арыштам Хрыста і Яго магчымым асуджэннем, то адзін з вучняў вынуў меч, ударыў слугу святара і адсек яму правае вуха.

Ісус, аднак сказаў, каб яны перасталі, а пасля, дакрануўшыся да вуха чалавека, вылечыў яго. Гэтае вылячэнне следуе за пацалункам Іуды і з'яўляецца апошнім цудам, запісаным ў кананічных Евангеллях перад Укрыжаваннем Ісуса.