Вынасны́я лі́тары — літары, напісаныя над радком з мэтай скарачэння слоў і паскарэння працэсу пісьма.

Прыём вынасу літар зрэдку практыкаваўся ў стараславянскім і старажытнарускім уставе: гсдь (господь), мсць (мѣсяць), лѣт (лѣто), црство (царство).

Выкарыстанне вынасных літар асабліва пашырылася ў старабеларускім скорапісе XV—XVII стагоддзяў, дзе стала заканамерным напісаннем над радком першай літары з групы зычных у сярэдзіне слоў (доброволный, лихтаръ), зычнай літары перад групай «ь + галосны гук» (зранене, спустошене), канцавой зычнай у розных граматычных формах (будет, поедет; дадут, плачут; в тых сеножатех; доброг, старог), спалучэнняў зычных з апошнім «т» (индикт, наместникъ, радост).

Больш абмежавана вынасныя літары выкарыстоўваліся ў беларускіх старадруках канца XVI — XVII стагоддзяў. У сучасным беларускім правапісе не ўжываюцца.

Літаратура правіць