Віннікі ці Вынныкы[1] (укр.: Винники) — горад у Львоўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны, горад-спадарожнік Львова (размешчаны ў 4 км на ўсход ад яго).

Горад
Вынныкы / Віннікі
укр.: Винники
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Абшчына
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
6,67 км²
Насельніцтва
21 500 чалавек (2019)
Канфесійны склад
грэка-каталікі(пераважна)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-322
Паштовыя індэксы
79495-79496
КААТУУ
4610160300
Афіцыйны сайт
Вынныкы / Віннікі на карце Украіны ±
Вынныкы (Украіна)
Вынныкы
Вынныкы (Львоўская вобласць)
Вынныкы

Уваходзіць у склад Лычакіўскага раёна Львова і падпарадкоўваецца Львоўскаму гарадскому савету, з'яўляецца часткай Львоўскай гарадской аб'яднанай тэрытарыяльнай грамады і Львоўскай агламерацыі.

Геаграфія правіць

Тэрытарыяльна Віннікі размешчаны на мяжы двух ландшафтаў: Градавага Пабужжа і Давыдаўскага плато. Давыдаўскае плато — павышаны ўзгорысты ландшафт, размешчаны на крайнім паўночным захадзе Падольскага ўзвышша, у межах горада Львова, горада Віннікі і ягоных паўднёвых і паўднёва-ўсходніх ускраін. З поўначы і паўночнага-захаду Давыдаўскае плато прымыкае да даліны ракі Полтвы, з усходу абрываецца стромкім уступам (вышынёй да 100 м) раўніны Надбужанскай катлавіны. Паўднёвая мяжа праходзіць па лініі сёлаў Мілашовічы — Кугаіў — Тоўшчыў — Чарэпін — Шаламыя. Заходняя мяжа плато прымыкае да даліны вярхоўяў ракі Шчыркі. Градавае Пабужжа — паўднёва-заходняя частка Надбужанскай катлавіны . Размешчана на поўнач і ўсход ад Львова. Галоўная асаблівасць Градавага Пабужжа — наяўнасць спадзістых градаў, якія працягнуліся з захаду на ўсход (большасць з іх — паралельна). Градавае Пабужжа з'яўляецца нізінным ланшафтам, які абмежаваны даволі абрывістым уступам ад Расточча, Львоўскага плато і (часткова) Львоўскага Аполля.

Горы Віннікаў знаходзяцца ў межах Давыдаўскага плато, даўжыня якога каля 30 км. Гэта:

  • Чортавы скалы (414 м) — група скал, а таксама пагорак і помнік прыроды мясцовага значэння. Размешчаныя паміж гарадамі Львовам і Віннікамі, у межах Віннікаўскага лесапарку;
  • Жупан (391 м);
  • Шыпшына (336 м);
  • Лысоўка (321 м).

Гісторыя правіць

Горад быў заснаваны як паселішча вінаградараў. Атрымаў Магдэбургскае права. Штогод невялікі правінцыйны горад пастаўляў да княскага стала 50-100 бочак віна і велізарную колькасць вінаграду. У 1737 годзе Мар'яна Патоцкая, жонка люблінскага ваяводы, заснавала касцёл, пабудаваны ў стылі барока. У канцы XVIII ст. жыццё горада змянілася: горад стаў буйным вытворцам тытунёвай прадукцыі. Так было больш за 200 год. Віннік «на тытуні» выраслі, разбагацелі, разбудаваліся. Напярэдадні Першай сусветнай вайны на дзяржаўнай тытунёвай фабрыцы працавала каля 1,5 тыс. рабочых. Найбуйнейшым прадпрыемствам горада і дагэтуль з'яўляецца Львоўская тытунёвая фабрыка.

У 1925 годзе ў Вінніках жыло каля 5 тыс. жыхароў, з іх 3300 палякаў, 2150 украінцаў, 350 яўрэяў і 200 немцаў. 27 кастрычніка 1939 года ў горадзе ўстаноўлена Савецкая ўлада. З 14 лістапада 1939 года - ў складзе Украінскай ССР. 30 чэрвеня 1941 г. акупаваны германскімі войскамі. 27 ліпеня 1944 года вызвалены савецкімі войскамі 1-га Украінскага фронту у ходзе Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі.

Транспарт правіць

Праз горад пралягаюць маршруты львоўскага гарадскога і прыгараднага транспрату. Камунікацыя са Львовам наладжана з дапамогай львоўскіх прыватных перавозчыкаў і гарадскіх камунальных транспартных прадпрыемстваў. З Віннікаў кожныя 10-15 хвілін курсуюць аўтобусы і маршруткі да цэнтральнага чыгуначнага вакзала Львова, галоўнага (Стрыйскага) аўтавакзала Львова, ТРЦ Кінг Крос Леаполіс, чыгуначнай станцыі "Падзамчэ" і гістарычнага цэнтру Львова. Існуюць перспектыўныя планы прадаўжэння трамвайнай лініі ад вул. Пасічнай да Вынныкаў.

Галерэя правіць

Зноскі