Выпрата
рака ў Беларусі
Выпра́та[1], Малінаўка[1], Вяпратка[2] — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ілія (басейн Віліі).
Выпрата | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 19 км |
Плошча басейна | 79 км² |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 54°17′09″ пн. ш. 27°26′21″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ілія |
· Месцазнаходжанне | за 2 км на поўнач ад вёскі Сакалоўка |
· Каардынаты | 54°23′42,50″ пн. ш. 27°28′28,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Лагойскі раён, Вілейскі раён |
Даўжыня ракі 19 км, 14 км з іх у Лагойскім раёне[3]. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на захад ад вёскі Вяпраты Лагойскага раёна[3]. Упадае ў Ілію за 2 км на поўнач ад вёскі Сакалоўка Вілейскага раёна. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Азёрнасць вадазбору 1 %. Каля вёсак Вяпраты, Калачы, Сакалоўка на рацэ сажалкі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ Ракі і стронга зніклі назаўжды? Што стала з ракой Вяпраткай на Вілейшчыне (Фота) // Рэгіянальная газета
- ↑ 3,0 3,1 Общая характеристика речной сети Минской области
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 144. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 11, 12. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)