Выратаваць радавога Раяна

(Пасля перасылкі з Выратаваць шарагоўца Раяна)

«Выратаваць шарагоўца Раяна» (англ.: Saving Private Ryan) — амерыканскі эпічны ваенны фільм 1998 года рэжысёра Стывена Спілберга паводле сцэнара Роберта Родата. Апісвае гістарычныя падзеі Другой сусветнай вайны, як высадка ў Нармандыі. У галоўных ролях зняліся Том Хэнкс, Том Сайзмар, Эдуард Бёрнс, Мэт Дэйман і іншыя. Фільм з'яўляецца сумеснай вытворчасцю DreamWorks Pictures, Paramount Pictures, Amblin Entertainment і Mutual Film Company, прычым DreamWorks распаўсюджвала фільм у Паўночнай Амерыцы, а Paramount прасоўваў фільм на міжнародным узроўні.

Выратаваць радавога РаянаM:
англ.: Saving Private Ryan
Постар фільма
Жанр ваенны фільм[d][5][6][…], драматычны фільм і баявік
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Amblin Entertainment[d], Mutual Film[d], Paramount Pictures і DreamWorks
Працягласць 169 хв.
Бюджэт 70 000 000 $[14]
Зборы 482 349 603 $[15] і 217 049 603 $[15]
Краіна
Мова англійская[1]
Год 24 ліпеня 1998[2], 9 кастрычніка 1998[3], 8 кастрычніка 1998[4] і 1998
IMDb ID 0120815
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм атрымаў некалькі ўзнагародаў, у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру прэміі «Залаты Глобус». Акрамя таго, кінастужка была намінавана на адзінаццаць прэмій «Оскар», але стала лаўрэатам толькі пяці ўзнагародаў за найлепшую рэжысуру, найлепшы мантаж фільму, найлепшую аператарскую працу, найлепшы гук і найлепшы мантаж гуку. Галоўны ж тытул найлепшага фільму прэміі «Оскар» стаў фільм «Закаханы Шэкспір».

Сюжэт правіць

У наш час пажылы мужчына разам з сям’ёй наведвае могілкі Нармандыі. Ля надмагілля ён становіцца на калені, успамінаючы былыя дні. Раніцай 6 чэрвеня 1944 года амерыканскія салдаты высаджваюцца на пляжы Омаха ў рамках аперацыі па ўварванні ў Нармандыю. Яны нясуць вялікія страты пры штурме ўмацаваных абарончых пазіцый Германіі. Капітан Джон Мілер (Том Хэнкс) з 2-га батальёна рэйнджараў вядзе прарыў з пляжу. Дзесьці ў іншым месцы на пляжы мёртвы жаўнер ляжыць тварам у крывавым прыбоі, на яго камуфляжы напісана Ш. Раян.

У Вашынгтоне, у ваенным дэпартаменце генерал Джордж Маршал (Харві Прэснел) даведваецца, што трое з чатырох сыноў сям’і Раян былі забіты на вайне за кароткі час. Дэніел Раян у Новай Гвінеі незадоўга да высадцы ў Нармандыі, Шон Раян на пляжы Омаха і Пітэр Раян на пляжы Юта. Чацвёрты сын, Джэймс Фрэнсіс Раян (Мэт Дэйман), знаходзіцца ў 101-й паветрана-дэсантавай дывізіі недзе ў Нармандыі. Прачытаўшы ўслых ліст Біксбі, які напісаў Аўраам Лінкальн, Маршал загадвае знайсці адзінага ацалелага Раяна і вярнуць яго дадому.

Праз тры дні пасля высадкі Мілер атрымлівае загад знайсці Раяна і вярнуць яго назад. Ён абірае сем чалавек са сваёй кампаніі, каб выканаць загад. Яны прыязджаюць у Нёвіль, дзе сустракаюць атрад 101-й дывізіі, які змагаецца супраць ворага. Аднаго вайскоўца з атраду, Эдрыена Капарза (Він Дызель), забівае нямецкі снайпер. Мілер і атрад знаходзяць шарагоўца Джэймса Раяна, але высвятляюць, што той – Джэймс Фрэдэрык Раян. Ад праходзячых міма салдат Мілер даведваецца, што Раян, якога трэба выратаваць, абараняе важны мост у Рамеі, таму атрад накіроўваецца туды.

Крытыка правіць

Фільм быў ухвалены крытыкамі і гледачамі. Была асабліва адзначана праца Стывена Спілберга ў стварэнні рэалістычных батальных сцэнах[16], а таксама ігра акцёраў[17]. Кінастужка мае рэйтынг 93% на агрэгатары аглядаў «Rotten Tomatoes» на аснове 139 аглядаў з сярэднім балам 8,64/10. Паводле словаў крытыкаў, чарговы раз Том Хэнкс паказаў добры выступ, а Спілберг стварыў дужа рэалістычны ваенны фільм, які практычна перайначыў жанр. Фільм таксама мае адзнаку 91 з 100 магчымых на «Metacritic» на аснове 35 аглядаў крытыкаў, што паказвае ўхвалу фільму[18].

Зноскі правіць

  1. The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 17 кастрычніка 2020.
  2. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=savingprivateryan.htm
  3. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=37706&type=MOVIE&iv=Basic
  4. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  5. http://www.moviemistakes.com/picture86485 Праверана 13 мая 2016.
  6. а б http://www.imdb.com/title/tt0120815/ Праверана 13 мая 2016.
  7. а б в http://interfilmes.com/filme_16400_O.Resgate.do.Soldado.Ryan-(Saving.Private.Ryan).html Праверана 13 мая 2016.
  8. а б в г д https://web.archive.org/web/20200517120533/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/saving-private-ryan.5054 Праверана 17 мая 2020.
  9. а б в г д е ё ж з і к л https://www.siamzone.com/movie/m/4371 Праверана 13 мая 2016.
  10. а б в г д е ё ж з і к л м н Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  11. https://www.filmaffinity.com/en/film824508.html Праверана 13 мая 2016.
  12. http://www.metacritic.com/movie/saving-private-ryan Праверана 13 мая 2016.
  13. а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.imdb.com/title/tt0120815/fullcredits Праверана 13 мая 2016.
  14. http://boxofficemojo.com/movies/?
  15. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 29 красавіка 2022.
  16. «Saving Private Ryan review». Los Angeles Times.
  17. «Saving Private Ryan» Архівавана 30 снежня 2008.. Roger Ebert.
  18. «Saving Private Ryan». Metacritic.

Спасылкі правіць