Высокі прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне

Пост Высокага прадстаўніка па Босніі і Герцагавіне (англ.: High Representative for Bosnia and Herzegovina) разам з Апаратам Высокага прадстаўніка (Office of the High Representative, OHR), быў створаны ў 1995 годзе адразу ж пасля Дэйтанскай мірнага дагавора для назірання за выкананнем гэтай дамовы. Высокі прадстаўнік і OHR рэпрэзентуюць краіны-ўдзельнікі Дэйтанскага дагавора праз Раду па выкананні Мірнага дагавора (Peace Implementation Council, PIC). Высокі прадстаўнік адначасна з'яўляецца таксама Адмысловым прадстаўніком Еўрапейскага саюза. 27 лютага 2007 года Рада па выкананні Мірнага дагавора вырашыла спыніць мандат Высокага прадстаўніка з 30 чэрвеня 2008 года. Аднак у лютым 2008 года была прынята пастанова падоўжыць мандат на няпэўны тэрмін, улічваючы яго станоўчыя вынікі.[1] Усе Высокія прадстаўнікі былі з краін Еўрасаюза, а іх паўнамоцтвы былі атрыманы ад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Эмблема OHR

Спіс Высокіх прадстаўнікоўПравіць

НататкіПравіць

СпасылкіПравіць