Вытворчасць малака ў Беларусі

Вытворчасць малака ў Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі Беларусі, якая займаецца вытворчасцю малака ад кароў, коз і іншых сельскагаспадарчых жывёл. У дадзеным артыкуле разглядаецца вытворчасць неапрацаванага малака. Інфармацыя пра вытворчасць апрацаванага малака і іншай малочнай прадукцыі разглядаецца ў артыкуле Малочная прамысловасць Беларусі.

Пагалоўе правіць

 
Каровы на пашы. Шумілінскі раён

Дыяграма паказвае змены ў пагалоўі кароў у тыс. галоў[1].

Валавы збор правіць

 
Беларуская чырвоная  (англ.) — беларуская малочная парода кароў

Дыяграма паказвае вытворчасць малака па гадах ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у тыс. тон[2][3][4][5].

Вытворчасць малака па абласцях, тыс. т (2017 год)[4]:


Эканамічныя паказчыкі правіць

Вытворчасць малака для далейшай перапрацоўкі адрозніваецца высокай рэнтабельнасцю. У 2018 годзе рэнтабельнасць рэалізацыі малака па арганізацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь склала ў сярэднім 25,9 %. У 2012—2018 гадах рэнтабельнасць гэтага напрамку вар’іравалася ад 9 % да 28,3 %[6].

Па вытворчасці малака лідзіруюць Гродзенскі, Пружанскі, Пінскі, Нясвіжскі, Слуцкі, Мінскі раёны (больш за 100 тыс. тон у кожным у 2013 годзе)[7]. Да 2016 года колькасць раёнаў, гаспадаркі якіх вырабілі больш за 100 тыс. тон малака, вырасла да 11[8].

Сярэдні надой малака ад каровы вырас з 3685 кг у 2005 годзе да 4815 кг у 2016 годзе[9]. У гаспадарках Брэсцкага, Іванаўскага, Мазырскага, Добрушскага, Бераставіцкага, Шчучынскага, Клецкага, Мінскага, Слуцкі раён, Смалявіцкага, Нясвіжскага раёнаў надой малака перавышае 6000 кг, прычым у Нясвіжскім раёне ён дасягнуў 7491 кг (2016 год). У той жа час, у некалькіх раёнах Віцебскай і Магілёўскай вобласці сярэдні надой малака ніжэй 3000 кг[10]. Пры гэтым сярэдні надой малака на карову ў Беларусі самы высокі ў ЕАЭС[11].

 
 
Вытворчасць малака па раёнах (без фермерскіх і асабістых гаспадарак, 2013 год).     >100 тыс. т

     80—100 тыс. т      60—80 тыс. т      40—60 тыс. т      20—40 тыс. т      <20 тыс. т

Сярэднія надоі малака па раёнах (2013 год).     >5500 кг з каровы ў год

     4450—5500      4000—4450      3500—4000      <3500

Вытворчасць малака на душу насельніцтва ў 2017 годзе склала 771 кг, што значна перавышае гэты паказчык ва ўсіх краінахЕАЭС[11].

Забяспечанасць кармамі правіць

Дыяграма паказвае змены ў вытворчасці гатовых кармоў у тыс. тон[12][заўв 1].

На 2017 год забяспечанасць кароў гатовымі кармамі ў Беларусі склала 65,9 %.

Заўвагі правіць

  1. Звярніце ўвагу, паказана агульная колькасць вытворчасці, а не толькі кармы для кароў. Прыкладны разлік можна зрабіць, ведаючы долю кароў у пагалоўі жывёл і птушкі. На 2017 год яна склала каля 24 %

Крыніцы правіць

  1. Численность поголовья коров . С. 29 (руск.)
  2. Сельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник. — Мн., 2012. — С. 100.
  3. Беларусь в цифрах, 2019 Архівавана 14 красавіка 2019.. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2019. — С. 39.
  4. а б Сельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 154.
  5. Производство молока. С. 30 (руск.)
  6. СХРБ 2019, с. 182.
  7. СХРБ 2014, с. 176.
  8. СХРБ 2017, с. 161—1643.
  9. СХРБ 2017, с. 165.
  10. СХРБ 2017, с. 167—170.
  11. а б Надой. С. 29 (руск.)
  12. Обеспеченность кормами. С. 34 (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць