Адкрыць галоўнае меню

Вышаградская група (венг.: Visegrádi Együttműködés, польск.: Grupa Wyszehradzka, славацк.: Vyšehradská skupina, чэшск.: Visegrádská skupina), Вышаградская чацвёрка, V4 — аб'яднанне чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў: Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі.

Вышаградская група
па-венгерску: Visegrádi Együttműködés
па-польску: Grupa Wyszehradzka
па-славацку: Vyšehradská skupina
па-чэшску: Visegrádská skupina
Map of Visegrad Group.png
Вышаградская група на карце Еўропы
Членства: Венгрыя
Польшча
Славакія
Чэхія
Тып арганізацыі: міжнародная
Заснаванне
15 лютага 1991
www.visegradgroup.eu

ГісторыяПравіць

Была ўтворана ў выніку сустрэчы прэзідэнтаў Польшчы Леха Валенсы і ЧСФР Вацлава Гавела з венгерскім прэм'ер-міністрам Ёжэфам Анталам 15 лютага 1991 года ў горадзе Вішэград.

Часам называлася Вышаградскай тройкай ці Вышаградскім трохвугольнікам, але з падзелам Чэхаславакіі на дзве дзяржавы гэтыя назвы больш неправамоцныя.

У 1992 годзе ў рамках групы было створана Цэнтральнаеўрапейскае пагадненне па свабодным гандлі (CEFTA).

У 1999 годзе тры з чатырох удзельніц групы (Венгрыя, Польшча, Чэхія) ўвайшлі ў NATO.

1 мая 2004 года ўсе члены Вышаградскай групы сталі членамі Еўрапейскага саюза.

СтаршынстваПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць