У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Вышыня палёту — адлегласць па вертыкалі ад пэўнага ўзроўню адліку да паветранага судна (летака). Вызначаецца вышынямерамі розных канструкцый.

Altitude — бараметрычная вышыня[1],
height — сапраўдная вышыня[1],
elevation — вышыня найвышэйшага пункту аэрадрома або выкарыстоўванага парога ВПП над узроўнем мора[1],
flight level — узровень (эшалон) палёту[1],
MSL (mean sea level) — сярэдні узровень мора

Класіфікацыя вышынь палёту

правіць

У залежнасці ад узроўню пачатку адліку адрозніваюць вышыні[2]:

  • сапраўдную (ад узроўню пункту, які знаходзіцца непасрэдна пад летаком), 
  • адносную (ад якога-небудзь умоўнага ўзроўню - ўзроўню парога ВПП, ўзроўню аэрадрома, найвышэйшага пункту рэльефу і г. д.), 
  • абсалютную (ад узроўню мора).

Акрамя гэтага могуць быць[2]:

  • вышыня рэльефу — абсалютная вышыня рэльефу мясцовасці;
  • вышыня ніжняй мяжы аблокаў — адлегласць па вертыкалі паміж зямной (воднай) паверхняй і ніжняй мяжой самага нізкага слою аблокаў;
  • вышыня пераходу — устаноўленая вышыня для пераводу шкалы ціску бараметрычнага вышынямера на стандартны ціск пры наборы загаданага эшалона;
  • вышыня прыняцця рашэння (далей - ВПР) — вышыня, устаноўленая для дакладнага заходу на пасадку, на якой павінен быць пачаты манеўр адыходу на другі круг у выпадку, калі да дасягнення гэтай вышыні камандзірам летака не быў устаноўлены неабходны візуальны кантакт з арыенцірамі для працягу заходу на пасадку або становішча летака ў прасторы або параметры яго руху не забяспечваюць бяспеку пасадкі;

Дыяпазон вышынь палёту дзеліцца на [2] :

  • гранічна малыя — ад 0 да 200м; 
  • малыя — ад 201 да 1000м; 
  • сярэднія — ад 1001 да 4000м; 
  • вялікія — ад 4001 да 12000м;
  • стратасферу — вышэй за 12000м.

Бяспечная вышыня палёту

правіць

Бяспечная вышыня палёту Нбп[3] — мінімальна дапушчальная вышыня палёту, якая выключае сутыкненне лятака ад сутыкнення з зямной (воднай) паверхняй або перашкодамі на ёй. Разлічваецца па спецыяльных формулах.

Нбп разлічваецца для[3]:

  • кола палётаў над аэрадромам,
  • палёту ў раёне аэрадрома,
  • палёту ніжэй за ніжні (бяспечны) эшалон,
  • ніжняга (бяспечнага) эшалона палёту,

Ад вышыні палёту варта адрозніваць эшалон, займаемы лятаком. Эшалоны адлічваюцца па нязменнаму стандартнаму атмасферным ціску.

Зноскі

правіць
  1. а б в г Уровни отсчёта и термины. Документы ИКАО. Проверено 21 сентября 2014. Архивировано из первоисточника 21 сентября 2014.
  2. а б в Авиационные правила полетов в воздушном пространстве Республики Беларусь [1]
  3. а б Приложение 2 Авиационных правил полетов в воздушном пространстве Республики Беларусь [2]