Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна

Вышэйшае тэатральнае вучылішча (інстытут) імя М. С. Шчэпкіна пры Дзяржаўным акадэмічным Малым тэатры — найстарэйшая вышэйшая тэатральная навучальная ўстанова ў Расіі.

легенда
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7701670000аб'ект № 7701670000

Рэалізуе адукацыйныя праграмы вышэйшай, паслявнузскай і дадатковай прафесійнай адукацыі па напрамках: «тэатральнае мастацтва», «акцёрскае мастацтва».

Вучылішча заснавана 28 снежня 1809 года, калі ўказам Аляксандра I тэатральная школа пры выхаваўчым доме была ператворана ў Маскоўскае тэатральнае вучылішча і ўвайшла ў склад Імператарскіх тэатраў Расіі. Пазней знаходзілася ў ведамстве пры маскоўскім Малым тэатры. У 1830-х — 1860-х гадах вучылішча размяшчалася ў былой гарадской сядзібе Мясаедава.

З 1938 года вучылішча носіць імя Міхаіла Сямёнавіча Шчэпкіна — рускага акцёра і педагога вучылішча ў перыяд з 1830 да 1863 года. Пры непасрэдным садзейнічанні Шчэпкіна ў 1863 годзе вучылішча атрымала будынак на Нягліннай вуліцы, дзе і знаходзіцца дагэтуль.

У 1943 годзе вучылішча атрымала статус вышэйшай навучальнай установы.

Спасылкі

правіць