Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь
Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь (ВАК Беларусі) — орган дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь падначалены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які праводзіць дзяржаўную палітыку і рэалізуе функцыю дзяржаўнага рэгулявання ў галіне атэстацыі навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. ВАК Беларусі ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства.
Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Высшая аттестационная комиссия Республики Беларусь | |
Краіна | |
Адрас | 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66 |
Тып арганізацыі | Дзяржаўны орган |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Гучок Аляксандр Яўгенавіч |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 18 верасня 1992 |
vak.gov.by/be |
Гісторыя
правіцьДа 1991 года навуковыя ступені і званні навукоўцам і выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў Беларускай ССР прысвойваліся Вышэйшым атэстацыйным камітэтам СССР.
Вышэйшая атэстацыйная камісія створана ў 1992 годзе пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[1]. З 1995 года — Вышэйшы атэстацыйны камітэт. З 1997 года — Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт. З 2001 года — Вышэйшы атэстацыйны камітэт у складзе Камітэта па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2002 года — Вышэйшая атэстацыйная камісія[2].
Старшыні
правіць- Анатоль Паўлавіч Дастанка (1992—2002)
- Анатоль Мікалаевіч Рубінаў (снежань 2002 — студзень 2006)
- Анатоль Аляксандравіч Афанасьеў (2006—2014)
- Генадзь Уладзіміравіч Пальчык (2014—2018)
- Аляксандр Яўгенавіч Гучок (з 26 чэрвеня 2018 года — па цяперашні час)
Узнагароды
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 сентября 1992 года № 564 «О создании Высшей аттестационной комиссии при Совете Министров Республики Беларусь»
- ↑ Рэспубліка Беларусь. Вышэйшая атэстацыйная камісія
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 29 чэрвеня 2020.