Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 (33-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2023 года. 26 лістапада, за тур да заканчэння чэмпіянату, званне пераможцы атрымала каманда «Дынама» (Мінск).

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023
Беларусбанк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 17 сакавіка2 снежня
Колькасць удзельнікаў 15
      Гарады 13
      Стадыёны 15
Прызавыя месцы
Чэмпіён Дынама (Мінск) (8-ы раз)
Другое месца Нёман (Гродна)
Трэцяе месца Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Дубліруючыя склады Дынама (Мінск)
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 403 565  (1 922 за гульню)
Згуляна матчаў 210
Забіта галоў 576  (2.74 за гульню)
Бамбардзір(ы) Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск)  (16 мячоў)
← 2022
2024 →

Рэгламент

правіць

У турніры прымаюць удзел 15 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 28 матчаў, 30 тураў). У сувязі з няцотнай колькасцю каманд у кожным туры адна з каманд яго прапускае. Па выніках сезона апошняя каманда Вышэйшай лігі 2023 наўпрост пакіне турнір, замест яе ў Вышэйшую лігу выйдуць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі правядзе два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Рэгламент турніру ў цэлым не змяніўся ў параўнанні з папярэднім сезонам. Як і ў 2022 годзе, у складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь, з якіх па меншай меры адзін — 2002 года нараджэння і маладзей (у папярэднім сезоне — 2000 года нараджэння і маладзей)[1].

Справа з дагаварнымі матчамі ў 2022 годзе

правіць

Яшчэ перад пачаткам сезона, у студзені 2023 года, у офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. У далейшым высветліўся ўдзел у махінацыях і прадстаўнікоў іншых клубаў у сезоне 2022. Ужо пасля пачатку сезона, 11 мая 2023 года, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне. Асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»: яны былі пазбаўлены медалёў 2022 года, пазбаўлены ачкоў у чэмпіянаце 2023 года («Шахцёр» — 30 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 20 ачкоў, «Белшына» — 10 ачкоў) і чэмпіянаце 2024 года, атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў[3].

Пазней, 22 мая 2023 года, Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ дадаткова пазбавіў тыя ж клубы ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў (у бухгалтарскім уліку не былі адлюстраваны незаконныя выплаты ігракам): «Шахцёр» — 5 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 3 ачкоў, «Белшыну» — 1 ачка[4].

1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле[5].

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

правіць

Згодна з вынікамі сезона 2022, «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро» страцілі месца ў Вышэйшай лізе, наваполацкі «Нафтан» і «Смаргонь» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Па выніках пераходных матчаў месца ў Вышэйшай лізе таксама страціў дзяржынскі «Арсенал», яго месца мусіў заняць рагачоўскі «Макслайн». Аднак, 28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[6]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[7]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[8].

АБФФ спрабавала знайсці дадатковую каманду замест «Макслайна», каб набраць 16 удзельнікаў, аднак наступныя каманды Першай лігі («Астравец», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля») адмовіліся ад павышэння, а пакідаць у парушэнне рэгламенту адну з выбылых каманд федэрацыя не захацела[9]. 16 лютага 2023 года было вырашана, што ў Вышэйшай лізе згуляе 15 каманд[1], тады ж быў зацверджаны лічбавы каляндар сезона: турнір стартуе 17 сакавіка, а фінішуе 3 снежня[10]. 21 лютага 2023 года адбылася жараб’ёўка турніру[11].

6 сакавіка 2023 года была зацверджана схема ратацыі: наўпрост выбывае з Вышэйшай лігі 15-я каманда, выходзяць з Першай лігі ў Вышэйшую дзве найлепшыя каманды, а 14-я каманда Вышэйшай лігі гуляе пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі[12]. Такім чынам, у сезоне 2024 планавалася вяртанне да 16 каманд-удзельніц.

Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі

  • «Нафтан» (Наваполацк) (1-е месца ў Першай лізе 2022)
  • «Смаргонь» (2-е месца ў Першай лізе 2022)

Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2022

  • «Арсенал» (Дзяржынск) (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2022, паражэнне ў пераходных матчах)
  • «Віцебск» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)
  • «Дняпро» (Магілёў) (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)

Клубы-ўдзельнікі

правіць
Удзельнікі сезона 2023
Клуб Месца
ў сезоне
2022
Горад Стадыён Умяшчальнасць
БАТЭ 03  Барысаў «Барысаў-Арэна» 13 126
Белшына 12 Бабруйск «Спартак» 3 700
Гомель 07 Гомель «Цэнтральны» 14 307
Дынама Брэст 13 Брэст «Брэсцкі»ДАСК «Брэсцкі» 10 060
Дынама Мінск 04 Мінск «Дынама» 22 000
Іслач 05 Мінскі раён ФК «Мінск», Мінск
Гарадскі, Маладзечна
3 000
4 800
Мінск 06 Мінск ФК «Мінск»
«Гарадзея», Гарадзея
3 000
1 625
Нафтан 21 Д2 Наваполацк «Атлант» 4522
Нёман 09 Гродна «Нёман»ЦСК «Нёман» 8 479
Славія 10 Мазыр «Юнацтва» 5 133
Слуцк 11 Слуцк «Гарадскі» 1 896
Смаргонь 22 Д2 Смаргонь «Юнацтва» 3200
Тарпеда-БелАЗ 08 Жодзіна «Тарпеда» 6 524
Шахцёр 01  Салігорск «Будаўнік» 4 200
Энергетык-БДУ 02  Мінск «РЦАР-БДУ»РЦАР-БДУ
Гарадскі, Барысаў
1 500
5 402

Трэнеры і капітаны

правіць
Трэнеры і капітаны сезона 2023
Клуб Галоўны трэнер Капітан Адстаўкі трэнераў
БАТЭ   Кірыл Альшэўскі   Валерый Бачароў
Белшына   Віталь Паўлаў   Аляксей Харытановіч   Альберт Рыбак (пасля 7-га тура)
Гомель   Андрэй Гараўцоў   Сяргей Мацвейчык   Уладзімір Нявінскі (пасля 15-га тура)
Дынама (Брэст)   Андрэй Чалмадзееў (в. а.)   Эдгар Аляхновіч   Ігар Крывушэнка (пасля 4-га тура)
  Аляксандр Юрэвіч (пасля 21-га тура)
Дынама (Мінск)   Вадзім Скрыпчанка   Сяргей Паліцевіч
Іслач   Дзмітрый Камароўскі   Ілья Калачоў
Мінск   Сяргей Яромка   Данііл Душэўскі
Нафтан   Альберт Рыбак   Цярэнцій Луцэвіч   Юрый Пунтус (пасля 9-га тура)
Нёман   Ігар Кавалевіч   Аляксей Лягчылін
Славія   Іван Біёнчык   Ілья Руцкі
Слуцк   Аляксандр Гурыновіч   Дзяніс Образаў
Смаргонь   Ігар Трухаў   Крысціян Інтсоен
Тарпеда-БелАЗ   Дзмітрый Молаш   Кірыл Прамудраў
Шахцёр   Аляксей Бага   Мікіта Корзун
Энергетык-БДУ   Аляксей Мяркулаў   Аляксей Лаўрык   Павел Раднёнак (пасля 9-га тура)

Прадстаўніцтва па рэгіёнах

правіць

У 33-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.

Рэгіён Колькасць камандаў Клубы
  Мінская вобласць 5 БАТЭ, Іслач, Слуцк, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр
  Мінск 3 Дынама (Мінск), Мінск, Энергетык-БДУ
  Гомельская вобласць 2 Гомель, Славія
  Гродзенская вобласць 2 Нёман, Смаргонь
  Брэсцкая вобласць 1 Дынама (Брэст)
  Віцебская вобласць 1 Нафтан
  Магілёўская вобласць 1 Белшына

Стадыёны

правіць
Стадыёны сезона 2023
БАТЭ (Барысаў) Белшына (Бабруйск) Гомель Дынама (Брэст) Дынама (Мінск) Іслач (Мінскі раён)
Мінск
Барысаў-Арэна «Спартак» «Цэнтральны» ДАСК «Брэсцкі» «Дынама» Стадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 13 400 Умяшчальнасць: 3 700 Умяшчальнасць: 7 350 Умяшчальнасць: 10 162 Умяшчальнасць: 22 000 Умяшчальнасць: 3 000
           
Іслач (Мінскі раён) Мінск Нафтан (Наваполацк) Нёман (Гродна) Славія (Мазыр) Слуцк
Гарадскі, Маладзечна «Азёрны», Смалявічы «Атлант» ЦСК «Нёман» «Юнацтва» Гарадскі
Умяшчальнасць: 4 800 Умяшчальнасць: 1 486 Умяшчальнасць: 4 522 Умяшчальнасць: 8 479 Умяшчальнасць: 5 133 Умяшчальнасць: 1 886
       
Смаргонь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Шахцёр (Салігорск) Энергетык-БДУ (Мінск)
«Юнацтва» «Тарпеда» «Будаўнік» РЦАР-БДУ САК «Алімпійскі»
Умяшчальнасць: 3 500 Умяшчальнасць: 6 524 Умяшчальнасць: 4 200 Умяшчальнасць: 1 500 Умяшчальнасць: 1 500
   

Турнірная табліца

правіць
М Каманда Г В Н П Мячы ± А Заўвагі
1 Дынама (Мінск) 28 22 3 3 72  21 +51 69 1-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2024/25
2 Нёман (Гродна) 28 19 5 4 60  22 +38 62 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2024/25[a]
3 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 28 12 13 3 33  18 +15 49 1-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2024/25
4 Іслач (Мінскі раён) 28 14 5 9 40  29 +11 47
5 БАТЭ (Барысаў) 28 14 5 9 49  32 +17 47
6 Гомель 28 11 8 9 45  48 −3 41
7 Славія (Мазыр) 28 11 7 10 32  30 +2 40
8 Слуцк 28 9 8 11 38  40 −2 35
9 Мінск 28 8 9 11 21  26 −5 33
10 Дынама (Брэст) 28 9 3 16 33  50 −17 30
11 Смаргонь 28 7 3 18 28  59 −31 24
12 Нафтан (Наваполацк) 28 6 5 17 28  57 −29 23
13 Шахцёр (Салігорск) 28 13 5 10 50  40 +10 9[b]
14 Энергетык-БДУ (Мінск) 28 7 6 15 25  42 −17 4[c] Пераходныя матчы
15 Белшына (Бабруйск) 28 3 5 20 21  61 −40 3[d] Выбыванне ў Першую лігу

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

  1. «Нёман» атрымаў месца ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый як пераможца Кубка Беларусі 2023/24. Паколькі ён кваліфікаваўся і праз чэмпіянат, то апошняе месца ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый атрымала чацвёртая каманда чэмпіянату.
  2. Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены 30 ачкоў у сувязі з арганізацыяй дагаварных матчаў, а таксама ажыцяўленнем неправамернага фінансавага стымулявання[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[4].
  3. Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» пазбаўлены 20 ачкоў у сувязі са скандалам з дагаварнымі матчамі[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» пазбаўлены яшчэ 3 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[4].
  4. Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Белшына» пазбаўлена 10 ачкоў у сувязі са скандалам з дагаварнымі матчамі[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Белшына» пазбаўлена яшчэ 1 ачка за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[4].

Вынікі матчаў

правіць
Дома / На выездзе1 БАТ БШЫ ГОМ ДБР ДМН ІСЛ МІН НАФ НГР СЛМ СЛУ СМГ ТЖД ШАХ БДУ
БАТЭ 2:1 1:2 4:0 1:3 1:2 1:2 1:2 3:2 1:1 4:3 2:0 1:2 2:0 1:1
Белшына 0:3 0:2 1:0 0:4 0:2 1:2 0:3 0:2 1:1 1:1 2:0 0:0 1:4 0:1
Гомель 0:2 2:0 1:4 0:4 0:2 2:0 3:2 3:3 3:2 4:5 2:0 0:3 3:2 1:0
Дынама Брэст 1:2 3:2 3:3 1:3 0:1 1:0 2:2 1:3 0:1 2:1 2:1 0:1 3:3 0:2
Дынама Мінск 0:1 7:2 2:1 4:1 3:0 1:0 3:1 2:1 2:2 3:1 7:0 1:0 1:0 2:0
Іслач 1:1 2:0 3:1 3:0 2:3 0:0 5:1 0:3 0:1 0:0 1:0 1:2 2:1 3:2
Мінск 2:2 2:1 2:2 0:1 1:1 2:1 1:0 0:1 2:0 0:1 2:1 1:0 0:0 1:1
Нафтан 0:7 0:1 1:1 0:3 0:3 0:1 0:0 0:3 2:2 2:1 3:0[A] 0:1 1:1 4:0
Нёман 0:1 3:1 2:2 3:1 1:0 0:0 3:0 6:1 1:0 2:0 3:1 0:0 0:1 2:0
Славія 0:2 4:1 0:0 0:1 0:2 2:1 1:0 1:0 0:2 1:0 4:1 0:1 3:1 0:0
Слуцк 1:0 2:1 3:1 2:0 1:2 1:1 1:1 3:1 0:2 1:0 3:3 0:0 3:2 1:1
Смаргонь 1:2 1:0 0:3 3:1 3:1 0:4 0:0 1:0 1:3 0:2 3:2 1:1 1:3 1:0
Тарпеда-БелАЗ 1:1 1:1 0:0 1:2 0:0 2:1 1:0 5:0 1:1 2:2 1:1 2:1 1:1 1:1
Шахцёр 3:0 7:3 1:1 2:0 0:4 3:0 1:0 2:1 2:5 0:1 1:0 2:0 0:1 3:2
Энергетык-БДУ 1:0 0:0 1:2 1:0 1:4 0:1 1:0 0:1 1:3 3:1 1:0 2:4 1:2 1:4

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 2 снежня 2023
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.

  1. У матчы «Нафтан» — «Смаргонь» (скончыўся з лікам 2:2) гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3 за парушэнне рэгламенту — выхад на замену 5 ігракоў, сярод якіх не было патрабаванага беларускага футбаліста 2002 года нараджэння і маладзей[13].


Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Пераходныя матчы

правіць

Па выніках сезона мінскі «Энергетык-БДУ», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць «Віцебска» (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Энергетык-БДУ» пакінуў Вышэйшую лігу, яго месца заняў «Віцебск».

Першы матч

правіць
6 снежня 2023
14:00
Энергетык-БДУ (Мінск) 0:0 Віцебск Стадыён: РЦАР-БДУ, Мінск
Гледачоў: 243
Суддзя: Дзмітрый Дзмітрыеў (Фаніпаль)
football.by

Матч у адказ

правіць
9 снежня 2023
15:00
Віцебск 1:0 Энергетык-БДУ (Мінск) Стадыён: Футбольны манеж, Віцебск
Гледачоў: 300
Суддзя: Сяргей Сцяцурын (Брэст)
Р. Цевераў   7' (пен.) football.by

Статыстыка ігракоў

правіць

Бамбардзіры

правіць
Ігрок Клуб Галы
1   Уладзіслаў Марозаў Дынама Мінск 16
2   Ягор Зубовіч Нёман 14
3   Павел Савіцкі Нёман 13
4   Міхаіл Гардзяйчук Дынама Брэст 12
-   Ягор Карпіцкі Шахцёр 12
6   Андрэй Панюкоў Славія / Нафтан 10
7   Душан Бакіч Дынама Мінск 9
-   Дзяніс Казлоўскі Гомель 9
-   Дзяніс Мітрафанаў Іслач 9
-   Фесу Плака Шахцёр 9

Асістэнты

правіць
Ігрок Клуб Перадачы
1   Валон Ахмедзі Шахцёр 9
-   Душан Бакіч Дынама Мінск 9
3   Кірыл Кірыленка Нафтан 8
4   Мацвей Дукса Смаргонь 7
-   Арцём Канцавы БАТЭ 7
-   Сяргей Карповіч Нёман 7
-   Канстанцін Кучынскі Гомель 7
-   Павел Савіцкі Нёман 7
-   Максім Скавыш Шахцёр 7
-   Валерый Сянько Іслач 7

Крыніца: [14]

Узнагароды

правіць

Узнагароды сезона 2023 былі абвешчаны 12 снежня 2023 года на цырымоніі «Зорны мяч»»[15].

Клубныя ўзнагароды

правіць
Узнагарода Лаўрэат Заўвага
Прыз справядлівай гульні Дынама Мінск За найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картак
Прыз глядацкіх сімпатый Дынама Мінск За найбольшую наведвальнасць
Прыз «За волю да перамогі» Нёман За найбольшую колькасць валявых перамог
Прыз за найлепшую прэс-службу Дынама Мінск

Індывідуальныя ўзнагароды

правіць
Узнагарода Лаўрэат
Найлепшая брыгада арбітраў Аляксей Кульбакоў (Гомель),
Дзяніс Емяльянчыкаў (Гомель),
Антон Палуянаў (Мазыр)
Найлепшы брамнік   Сяргей Ігнатовіч (Шахцёр)
Найлепшы абаронца   Сяргей Карповіч (Нёман)
Найлепшы паўабаронца   Арцём Канцавы (БАТЭ)
Найлепшы бамбардзір   Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск) (16 галоў)
Самы карысны ігрок   Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск) (16 галоў + 4 перадачы)
Найлепшы нападнік   Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск)
Найлепшы ігрок   Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск)
Найлепшы трэнер   Ігар Кавалевіч (Нёман)

Зборныя чэмпіянату

правіць

Зборная «А»

правіць
Амплуа Ігрок Каманда
Бр   Сяргей Ігнатовіч Шахцёр
Аб   Сяргей Карповіч Нёман
Аб   Ілья Калачоў Іслач
Аб   Сяргей Паліцевіч Дынама Мінск
Аб   Арынью Дынама Мінск
ПА   Гулжыгіт Алыкулаў Нёман
ПА   Алімардон Шукураў Нёман
ПА   Аляксандр Сялява Дынама Мінск
ПА   Арцём Канцавы БАТЭ
Нап   Душан Бакіч Дынама Мінск
Нап   Уладзіслаў Марозаў Дынама Мінск

Зборная «Б»

правіць
Амплуа Ігрок Каманда
Бр   Канстанцін Рудзянок Нёман
Аб   Раман Бегуноў Дынама Мінск
Аб   Аляксандр Сачыўка Дынама Мінск
Аб   Ягор Пархоменка Нёман
Аб   Юрый Панця Нёман
ПА   Дзмітрый Анцілеўскі БАТЭ
ПА   Мікіта Корзун Шахцёр
ПА   Данііл Зорын Дынама Мінск
ПА   Мацвей Дукса Смаргонь
Нап   Павел Савіцкі Нёман
Нап   Ягор Зубовіч Нёман

Крыніцы

правіць
  1. а б Футбол. Официально: в высшей лиге-2023 сыграют 15 команд (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2023.
  2. Не "договорняк", а стимулирование: матч с "Белшиной" ни при чем, но у "Шахтера" все равно большие проблемы. Что известно на данный момент? (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  3. а б в г Официально (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  4. а б в г Заседание Комитета по клубному лицензированию АБФФ. Итоги (руск.). АБФФ (22 мая 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  5. Апелляционный комитет оставил в силе все решения КДК по делу о "договорняках" (руск.). football.by (1 чэрвеня 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  6. "Макслайн" не может играть в высшей лиге в сезоне-2023. Зачем было проводить "стыки"? (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  7. АБФФ о "Макслайне": "Данный клуб полностью не соответствует требованиям, предъявляемым к клубам высшей лиги" (руск.). football.by (30 лістапада 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  8. "Макслайн" VS арбитраж — 0:1. Хроника борьбы Рогачева за элитную прописку (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 27 лютага 2023.
  9. Футбол. Владимир Базанов: скорее всего, в высшей лиге-2023 сыграют 15 команд. Не хотелось бы нарушать регламент (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (8 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2023.
  10. Футбол. Высшая лига-2023 стартует 17 марта, а завершится 3 декабря. Финал Кубка Беларуси — 28 мая на "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2023.
  11. Футбол. "Шахтер" примет "Нафтан", а БАТЭ сыграет в гостях с "Гомелем" в первом туре чемпионата Беларуси-2023 (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2023.
  12. БФФ утвердила механизм ротации на 2023 год между высшей и первой, а также между первой и второй лигами (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
  13. "Сморгони" в матче с "Нафтаном" присуждено техническое поражение (руск.). football.by (5 кастрычніка 2023). Праверана 9 кастрычніка 2023.
  14. 33-й чемпионат Беларуси. Высшая лига 2023. Бомбардиры и ассистенты (руск.). football.by. Праверана 11 снежня 2023.
  15. "Звездный мяч-2023": награды и итоги (руск.). Афіцыйны сайт АБФФ (12 снежня 2023). Праверана 13 снежня 2023.

Спасылкі

правіць