Вышэйшая педагагічная школа імя Януша Корчака ў Варшаве
Вышэйшая педагагічная школа імя Януша Корчака ў Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Pedagogiczna im. Janusza Korczaka w Warszawie) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Вышэйшая педагагічная школа імя Януша Корчака ў Варшаве | |
---|---|
польск.: Wyższa Szkoła Pedagogiczna im. Janusza Korczaka w Warszawie | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Wyższa Szkoła Pedagogiczna im. Janusza Korczaka w Warszawie |
Заснаваны | 1993 |
Размяшчэнне | Варшава |
Сайт | uczelniakorczaka.pl |
![]() |
Агульная характарыстыкаПравіць
Установа з’яўляецца адной з найстарэйшых недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы з філіяламі ў Варшаве, Катавіцах, Ольштыне, Любліне, Шчэціне і Члухаве. Заснавана ў 1993 годзе Таварыствам усеагульных ведаў — арганізацыяй, якая дзейнічае з 1950-х гадоў у сферы асветніцкай і культурнай дзейнасці сярод дарослых, дзяцей і моладзі. Галоўным ініцыятарам стварэння ўстановы быў прафесар Юліян Аўлейтнер, які шмат гадоў займаў пасаду рэктара. Велізарны ўклад у яе развіццё ўнёс і прафесар Уладзіслаў Альшэўскі.
СтруктураПравіць
Напрамкі навучанняПравіць
- Педагогіка
- Дашкольная педагогіка і педагогіка малодшай школы
- Сацыяльная палітыка
- Сацыяльная праца
- Кіраванне
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышэйшая педагагічная школа імя Януша Корчака ў Варшаве
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы