Вышэйшая школа (выдавецтва)
«Вышэ́йшая шко́ла» — дзяржаўнае кніжнае выдавецтва. Адно з найбуйнейшых спецыялізаваных выдавецтваў Беларусі, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства. Існавала з 1961 года па 31 сакавіка 2024 года, было далучана да выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».
РУП «Выдавецтва „Вышэйшая школа“» | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР, Беларусь |
Заснавана | 1961 |
Ліквідавана | 31 сакавіка 2024 |
Адрас | Мінск, прасп. Пераможцаў, д. 11 |
Прэфікс ISBN | 978-985-06- |
Вэб-сайт | vshph.com |
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў 1961 годзе ў Мінску як «Выдавецтва вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР» на базе выдавецтва БДУ і рэдакцыйна-выдавецкага аддзела БПІ. З 1963 года называлася «Выдавецтва „Вышэйшая школа“».
У 2002 годзе шляхам аб’яднання ў яго склад увайшло выдавецтва «Універсітэцкае».
Было ў сістэме Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, з 2023 года ў падначаленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 1 красавіка 2024 года рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва „Вышэйшая школа“» далучана да рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва „Адукацыя і выхаванне“», якое з’яўляецца яго поўным правапераемнікам[1].
Дзейнасць
правіцьВыдавала падручнікі, навуковыя дапаможнікі і навучальна-метадычную літаратуру для ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, манаграфіі, навукова-папулярную літаратуру, даведнікі, слоўнікі, міжведамасныя навуковыя і навукова-тэхнічныя зборнікі, кнігі па гісторыі Беларусі, тапаніміцы, гісторыі беларускай культуры, фальклоры і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- «Вышэйшая школа» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- «Вышэ́йшая шко́ла» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 183. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.