Вышэйшая школа турызму і гатэльнай справы ў Гданьску

польская ВНУ у Гданьску

Вышэйшая школа турызму і гатэльнай справы ў Гданьску (польск.: Wyższa Szkoła Turystyki i Hotelarstwa w Gdańsku) — польская прыватная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Гданьску.

Вышэйшая школа турызму і гатэльнай справы ў Гданьску
(WSTiH)
польск.: Wyższa Szkoła Turystyki i Hotelarstwa w Gdańsku
Арыгінальная назва польск.: Wyższa Szkoła Turystyki i Hotelarstwa w Gdańsku
Міжнародная назва англ.: Academy of Tourism and Hotel Management in Gdańsk
Заснаваны 1996
Тып спецыялізаваная ВНУ
Прэзідэнт Ян Захарэвіч
Размяшчэнне Гданьск
Юрыдычны адрас вул. Мішэўскага 12/13,
80-239 г. Гданьск, Польшча
Сайт wstih.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вышэйшая навучальная ўстанова заснавана ў Гданьску ў 1996 годзе таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Вучэльня». У Рэестр недзяржаўных ВНУ, які вядзецца Міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы, яна была ўнесена пад нумарам 88.

Вучэбны трохпавярховы корпус ВНУ месціцца ў цэнтральнай частцы Гданьска ў раёне Ужэшч, мясцовасць Верхні Ужэшч, што дазваляе лёгка і хутка дабрацца да вучэльні аўтобусам, трамваем і гарадской чыгункай з любой часткі Труймяста. Іншагароднім студэнтам для пражывання прапануецца інтэрнат з пакоямі на дзве асобы, які знаходзіцца ў Гдыні.

17 чэрвеня 2004 года Дзяржаўная акрэдытацыйная камісія станоўча ацаніла якасць навучання на кірунку «Турызм і рэкрэацыя», які з'яўляееца асноўным як для факультэта турызму, рэкрэацыі і здароўя, так і для ўсёй вучэльні. Пастановай Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы ад 22 верасня 2010 года вучэльня атрымала падаўжэнне тэрміну дазволу на дзейнасць у якасці вышэйшай навучальнай установы на нявызначаны тэрмін. 24 мая 2019 года Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы зацвердзіла Вышэйшую школу турызму і гатэльнай справы ў Гданьску ў якасці навучальнай установы, якая мае права прыёму замежных грамадзян для пачатку або працягу навучання.

Навучанне ў вышэйшай школе праводзіцца на польскай, англійскай, рускай і ўкраінскай мовах. Да вывучэння таксама прапануюцца дадаткова нямецкая, іспанская і нарвежская мовы.

Спасылкі правіць