Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь

Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь (ВГС РБ) — судовая ўстанова, якая вырашала ў межах сваіх паўнамоцтваў гаспадарчыя спрэчкі паміж прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, калгасамі, сумеснымі прадпрыемствамі, дзяржаўнымі і іншымі органамі, а таксама з’яўлялася нагляднай інстанцыяй за рашэннямі гаспадарчых судоў ніжэйшых звёнаў. Арганізацыя, парадак дзейнасці і кампетэнцыя суда былі вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь
Від Гаспадарчы суд
Інстанцыя Суд вышэйшай інстанцыі
Юрысдыкцыя Беларусь Рэспубліка Беларусь
Мовы справаводства беларуская, руская
Кіраўніцтва
Старшыня Віктар Камянкоў (апошні)
Уступіў на пасаду кастрычнік 2001
Зала пасяджэнняў
Месцазнаходжанне Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Валадарскага, 8
Каардынаты 53°53′52″ пн. ш. 27°33′01″ у. д.HGЯO
Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь (Беларусь)
Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь

Створаны ў 1991 годзе. У 2006 годзе, Вышэйшы Гаспадарчы суд адмовіў незалежным газетам у распаўсюдзе праз дзяржаўную сетку-манапаліста.

Згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 года № 529, 1 студзеня 2014 года Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь скасоўваўся. Большасць супрацоўнікаў гэтай установы ўвайшла ў склад Калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

ЗадачыПравіць

Асноўнымі задачамі Вышэйшага Гаспадарчага суда была абарона правоў і інатрэсаў арганізацый, захаванне законнасці ў эканамічных адносінах; забеспячэнне аднолькавага і правільнага выкарыстання заканадаўства пры вырашэнні гаспадарчых спрэчак.

ПаўнамоцтвыПравіць

Паводле закона Вышэйшы Гаспадарчы суд меў паўнамоцтвы на:

  • разгляд спраў па першай інстанцыі, у парадку нагляду і касавання ды па зноў выяўленых абставінах;
  • запыт у Канстытуцыйны Суд заключэння аб адпаведнасці заканадаўства Канстытуцыі і іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
  • вывучэнне, абагульненне і тлумачэнне ўжыцця заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
  • нагляд за выкананнем гаспадарчымі судамі пастановаў Пленума ВГС;
  • дапамога судздзям гаспадарчых судоў ва ўжыцці законаў;
  • прапанову змены заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
  • прыём справаздач судздзяў аб дзейнасці гаспадарчых судоў і праверка іх супрацоўнікаў сумесна з Міністэрствам юстыцыі;
  • вядзенне падлікаў у гаспадарчых судах;
  • забеспячэнне гаспадарчых судоў супрацоўнікамі сумесна з Міністэрствам юстыцыі;
  • супрацу з замежнымі судамі і міжнароднымі арганізацыямі[1].

СкладПравіць

Вышэйшы Гаспадарчы суд складаўся з 16 суддзяў, якія прызначаліся прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага судаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць