Адкрыць галоўнае меню

Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі Беларускай ССР

Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі Беларускай ССР — дзяржаўны орган адміністрацыйна-каманднага кіравання прамысловасцю Беларусі ў 19231932 гг. Утвораны 4 снежня 1923 г. паводле пастановы Прэзідыума Цэнтральнай выканаўчай камісіі і СНК БССР аб перайменаванні Савета народнай гаспадаркі ССРБ.

ПерадгісторыяПравіць

Эканомікай Расійскай савецкай рэспублікі1918 РСФСР) кіраваў агульнагаспадарчы, жорстка цэнтралізаваны, бюракратызаваны орган — Вышэйшы савет народнай гаспадаркі, утвораны 2 (15) снежня 1917 г. ВСНГ меў у падпарадкаванні глаўкі, цэнтральныя ўпраўленні — «цэнтры», пастаянныя і часовыя спецыяльныя органы. На месцах, у т.л. і на Беларусі, — губернскія і павятовыя саўнаргасы — СНГ, якія пад кантролем мясцовых Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў павінны былі ажыццяўляць «арганізацыю і рэгуляванне эканамічнага жыцця». На тэрыторыі беларускіх губерняў у адпаведнасці з першай Канстытуцыяй ССРБ (1919 г.) на СНГ ускладалася кіраўніцтва асобнымі галінамі прамысловасці (паліўнай, лясной, будаўнічых матэрыялаў, харчасмакавай і інш.). СНГ меў правы канфіскацыі, рэквізіцыі, прымусовага сіндыцыравання розных галін прамысловасці і гандлю, правядзення іншых мерапрыемстваў у вытворчасці і размеркавання прамысловай прадукцыі, а таксама дзяржаўных фінансаў. У 1921 г. у падпарадкаванні СНГ было 87 найбольш буйных прадпрыемстваў (5,4 тыс. рабочых). Кіраўніцтва мясцовай прамысловасцю (саматужная, мясцовае будаўніцтва і г д.) перайшло ад павятовых СНГ да ўтвораных у павятовых выканкомах эканамічных аддзелаў, якія падпарадкоўваліся СНГ ССРБ. У 1921 г. у структуры рэспублікага СНГ было 14 вытворчых і 12 функцыянальных аддзелаў, працавала 1009 чал., на 6 паветаў, якія складалі тэрыторыю ССРБ, упраўленцаў было зашмат. На месцах створана 19 заводаўпраўленняў і 15 групавых упраўленняў, якія аб'ядноўвалі аднародныя па вытворчасці або блізкія тэрытарыяльна прадпрыемствы. У 1922 г. з пачаткам НЭПа некаторыя групавыя ўпраўленні ліквідаваны, іншыя аб'яднаны або здадзены ў арэнду; функцыянальныя рэарганізаваны ў адзіны апарат.

ДзейнасцьПравіць

Пасля ўтварэння СССР было праведзена размеркаванне прамысловых прадпрыемстваў на саюзныя і рэспубліканскія. Пасля перайменавання СНГ БССР у ВСНГ БССР, апошні, з'яўляючыся адным з наркаматаў рэспублікі, непасрэдна падпарадкоўваўся ЦВК і СНК БССР, адначасова быў органам ВСНГ СССР на тэрыторыі БССР, дырэктывамі якога кіраваўся ў сваёй дзейнасці. Старшыня ВСНГ назначаўся ЦВК БССР, СНК БССР фарміраваў прэзідыум ВСНГ. Бягучыя пытанні вырашала бюро прэзідыума (старшыня ВСНГ і два загадчыкі аддзелаў). ВСНГ БССР складаў і даваў на зацвярджэнне эканамічнай нарадзе і ВСНГ СССР вытворчы план і бюджэт прамысловасці, якая яму падпарадкоўвалася, распрацоўваў праекты заканадаўства рэспублікі па прамысловасці даводзіў да групавых упраўленняў праграму выпуску прамысловай прадукцыі на год і інш. Паводле пастановы ЦВК і СНК БССР ад 26 верасня 1924 г. «Аб рэарганізацыі прамысловасці», групавыя ўпраўленні былі ліквідаваны, замест іх створаны трэсты. «Трэсціраванне» распаўсюджвалася таксама на транспарт, камунальную гаспадарку, выдавецкую справу і інш. Трэсты аб'ядноўвалі прадпрыемствы па галіновым прынцыпе, сталі асноўным падраздзяленнем у структуры дзяржаўнага кіравання прамысловасцю. У снежні 1927 г. ЦВК і СНК БССР правялі рэарганізацыю структуры ВСНГ БССР — створаны савет ВСНГ (50 чал.), прамыслова-планавая камісія, сакратарыят, 4 аддзелы. У савет ВСНГ уваходзілі адказныя супрацоўнікі апарату ВСНГ, прадстаўнікі наркаматаў і грамадскіх арганізацый. На яго пасяджэннях абмяркоўваліся найбольш важныя пытанні развіцця прамысловасці БССР. Прэзідыум ВСНГ БССР атрымаў правы канчаткова зацвярджаць прамыслова-фінансавыя планы, балансы, статуты трэстаў, тэхнічныя праекты прамысловага будаўніцтва.

У гэты час у непасрэдным падпарадкаванні ВСНГ БССР знаходзіліся 122 прадпрыемствы (23,5 тыс. чал.), 113 з іх уваходзілі ў структуру 9 трэстаў, астатнія дзейнічалі як аўтаномныя гаспадарчыя адзінкі. Да 1930 г. у складзе ВСНГ БССР 13 рэспубліканскіх трэстаў, якія падпарадкоўваліся галіновым аператыўным групам (апошнія ў 1928 г. замянілі аддзелы цэнтральнага апарата ВСНГ БССР). У снежні 1930 г. з мэтай узмацнення адзінаначалля і спрашчэння структуры ВСНГ БССР замест трэстаў і аператыўных груп створаны 12 вытворчых аб'яднанняў, якія дзейнічалі ва ўмовах гаспадарчага разліку. Лічылася, што новая структурная адзінка будзе менш забюракратызаваная. 3 кастрычніка 1931 г. Палажэнне аб ВСНГ БССР прадугледжвала перадачу яму кіраўніцтва ВНУ, тэхнікумамі, школамі ФЗН, якія рыхтавалі кадры для прамысловасці. Аднак у пачатку 1930-х гадоў ва ўмовах узмацнення адміністрацыйна-камандных метадаў у эканоміцы адбылася канцэнтрацыя кіравання прамысловасцю ў Маскве. 25 снежня 1931 г. ЦК ВКП(б) прыняў рашэнне, у адпаведнасці з якім ВСНГ СССР рэарганізаваны ў Наркамат цяжкай прамысловасці. Саюзным рэспублікам прапанавалася ператварыць свае ВСНГ у наркаматы лёгкай прамысловасці. 3 красавіка 1932 г. ВСНГ БССР рэарганізаваны ў Наркамат легкай прамысловасці БССР.

СтаршыніПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Процька, Т. С. Вышэйшы савет народнай гаспадаркі БССР / Т. С. Процька // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; [Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Беліцк — Гімн. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1994. — 536 с. — С. 378. — ISBN 5-85700-142-0.