Браўзер
Вэб-аглядальнік або бра́ўзер (ад англ.: Web browser) — праграма для прагляду вэб-старонак, звычайна ў сетцы Інтэрнет. Браўзеры маюць функцыянал пошуку ў Сеціве, пераходу ад адной старонкі да іншай, спампоўкі файлаў; большасць браўзераў таксама надзелены магчымасцямі прагляду зместу FTP-сервераў. Браўзеры выкарыстоўваюцца на розных прыладах, такіх як настольныя камп’ютары, ноўтбукі, планшэты і смартфоны.
Браўзеры пастаянна развіваліся з часоў зараджэння Сеціва, і з яго ростам станавіліся ўсё больш важнай праграмай тыповага персанальнага камп’ютара. Сёння браўзер — комплексная праграма для апрацоўкі і вываду розных складнікаў вэб-старонкі, і для прадстаўлення інтэрфейса паміж вэб-сайтам і яго наведвальнікам. Амаль усе папулярныя браўзеры распаўсюджваюцца бясплатна ці ў камплекце з аперацыйнай сістэмай: Microsoft Edge разам з Windows, Mozilla Firefox бясплатна, Opera бясплатна, пачынаючы з версіі 8.50, Safari сумесна з Mac OS.
Паводле статыстыкі кампаніі StatCounter у снежні 2022 года на настольных камп’ютарах рыначная частка Google Chrome складала 66,14 %, Microsoft Edge — 10,98 %, Safari — 9,01 %, Firefox — 7,21 %, Opera — 3,3 %, 360 Safe — 1,03 %.[1] У той жа час статыстыка для усіх прылад, уключаючы смартфоны і планшэты, значна адрозніваецца ад статыстыкі для настольных камп’ютараў — так станам на снежань 2022 года на ўсіх прыладах рыначная частка Google Chrome складала 64,68 %, Safari — 18,29 %, Microsoft Edge — 4,23 %, Samsung Internet — 3,05 %, Firefox — 3,01 %, Opera — 2,25 %.[2]
Гісторыя развіцця Правіць
Першым распаўсюджаным браўзерам з графічным інтэрфейсам быў NCSA Mosaic, потым на доўгі час рынак манапалізаваў Netscape Navigator. У 1995 годзе кампанія Microsoft выпусціла Windows 95, якая ўключала Internet Explorer 3.0, і гэты момант можна лічыць пачаткам вайны браўзераў, якая скончылася поўным падзеннем Netscape і трыумфам Internet Explorer, які заняў у выніку больш 95 % рынку. Урэшце Netscape выпусціла зыходны код свайго браўзера пад свабоднай ліцэнзіяй MPL (Mozilla Public License). Аднак гэты код вырашылі не выкарыстоўваць, і напісалі з нуля Netscape 6, на аснове кода якога (з кодавай назвай «Mozilla») пазней былі зроблены новыя браўзеры Mozilla і Mozilla Firefox. У 2005 годзе браўзер Opera таксама стаў распаўсюджвацца бясплатна.
Вайна браўзераў была б выключна камерцыйнай справай карпарацый, калі б асноўным прыёмам у барацьбе не стала даданне спецыфічных, нестандартных магчымасцей да браўзера. Самыя вялікія адрозненні ўзнікалі ў падтрымцы JavaScript — мовы сцэнарыяў, якая надае інтэрактыўнасць дакументам. У выніку шматлікія дакументы былі «аптымізаваныя» для пэўнага браўзера і зусім не чыталіся ў іншым. Кансорцыум Сусветнага павуціння быў створаны для стандартызацыі Інтэрнету і прапанаваў стандарты HTML, JavaScript, CSS і іншых тэхналогій, аднак выкананне стандартаў і на сённяшні час застаецца адказнасцю распрацоўшчыкаў браўзераў.
У верасні 2008 года кампанія Google выпусціла новы браўзер Google Chrome, які адразу ж, нягледзячы на некаторыя недахопы, здолеў даказаць, што з’яўляецца сур’ёзным канкурэнтам Internet Explorer і Mozilla Firefox.
У 2011 годзе быў прыняты стандарт WebGL, якi дазваляе адлюстроўваць трохмерную графiку ў браузэрах. Тэхналогiя WebGL з’яўляецца дастаткова складанай для выкарыстання напрамую, таму для стварэння iнтэрактыўных 3D-дадаткаў неабходна выкарыстовываць дадатковае праграмнае забеспячэнне, такое як Blend4Web.
У 2015 годзе Microsoft абвясціла, што заменіць Internet Explorer новым браўзерам Microsoft Edge.
Сучасныя папулярныя браўзеры Правіць
Браўзеры для партатыўных прылад Правіць
Браўзеры са спыненай распрацоўкай Правіць
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Desktop Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 21 студзеня 2023.
- ↑ Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 21 студзеня 2023.