Вэ́ксаль[1] (ад ням.: Wechsel — абмен) — дакумент, які ўяўляе сабой пісьмовае абавязальніцтва даўцы вэксаля заплаціць трымальніку вэксаля адпаведную грашовую суму у вызначаны час.

Форма вэксаля зацверджаная законам. Вэксаль павінен мець наступныя рэквізіты:

  • Найменне «Вэксаль», уключанае ў тэкст дакументу
  • Імя, рэквізіты даўцы
  • Імя, рэквізіты трымальніка
  • Сума абавязальніцтва
  • Тэрмін выканання абавязальніцтва
  • Месца выканання абавязальніцтва
  • Дата і месца складання вэксалю
  • Подпіс даўцы вэксалю

Існуе 2 віды вэксаляў:

  • Просты вэксаль
  • Пераводны вэксаль (тратта)

Па пераводным вэксалі плацельшчыкам з'яўляецца не даўца, а трэцяя асоба — акцэптант (звычайна такім выступляе Банк). Акцэптант прымае на сябе безумоўны абавязак заплаціць, ажыццяўляючы акцэпт. Да таго моманту ён не з'яўляецца абавязаным. Па сутнасці, пераводны вэксаль — пісьмовае паручэнне даўцы банку выплаціць трымальніку вэксаля азначаную суму ў азначаны тэрмін.

Да вэксалю адносяць таксама камбіё альбо камбій.

Зноскі

  1. Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.