Вэнтспілская вышэйшая школа

Вэнтспілская вышэйшая школа (лат.: Ventspils Augstskola) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Вэнтспілсе.

Вэнтспілская вышэйшая школа
лат.: Ventspils Augstskola
Арыгінальная назва лат.: Ventspils Augstskola
Міжнародная назва англ.: Ventspils University College
Заснаваны 1997
Студэнты 1 000
Размяшчэнне Вэнтспілс
Сайт venta.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вэнтспілская вышэйшая школа была заснавана ў 1997 годзе як самакіравальная дзяржаўная вышэйшая школа і навуковая ўстанова. Яе асноўная дзейнасць - правядзенне навуковых даследаванняў і рэалізацыя акадэмічных і прафесійных навучальных праграм. 20 мая 2013 года вучльня атрымала статус навуковай установы, што сведчыць аб тым, што яна адпавядае ўсім прынятым дзяржавай крытэрыям навукова-даследчага цэнтра.

Вучэльня заключыла двухбаковыя пагадненні "Эразм" з больш чым 60 універсітэтамі, сярод якіх Універсітэт Ольбарга ў Даніі, Тартускі ўніверсітэт у Эстоніі, Іанічны ўніверсітэт у Грэцыі, Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Літве, Заходнерумынскі ўніверсітэт ў Тымішаары, Стамбульскі ўніверсітэт у Турцыі, Італійскі ўніверсітэт Фоджа, Універсітэт Жана Манэ ў Францыі, Універсітэт прыкладных навук Тамперэ ў Фінляндыі і інш.

Структура правіць

Дыдактычныя адзінкі правіць

  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт эканомікі і кіравання
  • Факультэт перакладу

Навуковыя адзінкі правіць

  • Цэнтр прыкладной лінгвістыкі
  • Інжынерны інстытут "Вентспілскі міжнародны цэнтр радыёастраноміі"

Спасылкі правіць