Вэнь Ідо
Вэнь Ідо (2 лістапада 1899, правінцыя Хубэй — 15 ліпеня 1946, Куньмін) — кітайскі паэт, літаратуразнавец, публіцыст.
Вэнь Ідо | |
---|---|
聞一多 | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Вэнь Цзяхуа |
Дата нараджэння | 2 лістапада 1899 ці 1899 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 ліпеня 1946[1] ці 1946[2] |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Wen Lipeng[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, літаратуразнавец, публіцыст |
Мова твораў | кітайская; |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і памешчыка. Скончыў універсітэт Цынхуа. Вывучаў літаратуру і жывапіс у ЗША. Вярнуўшыся на радзіму, чытаў курсы літаратуры ў універсітэтах Кітая. Выступаў з антыўрадавымі артыкуламі. Пачаў друкавацца ў 1916. Зборнікі вершаў «Чырвоная свечка» (1923), «Мёртвая вада» (1928) напісаны пад уплывам англійскіх рамантыкаў. Паэзія Вэнь Ідо адрозніваецца высокім майстэрствам, навізной формы, адыграла вялікую ролю ў развіцці новай кітайскай літаратуры. Вывучаў творчасць Цянь Цзяна, кітайскую міфалогію, помнікі старажытнай культуры. Яго праца над тэкстамі «Шыцзін» і «Чу цы» («Чускіх строфаў») з’явілася каштоўным укладам у кітайскую тэксталогію.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ https://www.biografiasyvidas.com/biografia/w/wen_yiduo.htm
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вэнь Ідо
- Мемарыял Вэнь Ідо ў павеце Сішуй. (кіт.)