Вэстмінстэр (бора Лондана)

Вэ́стмінстэр (англ.: City of Westminster, [ˈwɛs(t)mɪn(t)stə]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне са статусам «сіці», адзін з гістарычных раёнаў Вялікага Лондана, які ўтварае заходнюю частку цэнтра горада.

Вэстмінстэр
City of Westminster
Герб
Герб
Краіна  Вялікабрытанія
Статус Самакіравальны раён, сіці
Уваходзіць у Вялікі Лондан
Адміністрацыйны цэнтр Вэстмінстэр
Дата ўтварэння 1 красавіка 1965
Насельніцтва (2011)
219 600[1] (72-е месца)
Шчыльнасць 10 000 чал./км²
Плошча 21,48[2]
(318-е месца)
Вэстмінстэр на карце
Часавы пояс UTC+0
улетку UTC+1
Код ISO 3166-2 GB-WSM
Тэлефонны код 020
Паштовыя індэксы NW, SW, WC і W
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Клод Манэ. Лонданскі парламент

Займае плошчу 21 км², знаходзіцца на захад ад гістарычнага цэнтра Лондана і на поўнач ад ракі Тэмзы, мяжуе на поўначы з раёнам Камдэн, на ўсходзе з Лонданскім Сіці і раёнам Ламбет, на поўдні з раёнам Уондсуэрт, на паўднёвым захадзе з раёнам Кенсінгтон і Чэлсі, на паўночным захадзе з раёнам Брэнт.

На тэрыторыі Вэстмінстэра знаходзіцца большая частка раёна Вест-Энд, а таксама рэзідэнцыя брытанскага ўрада, Вэстмінстэрскі палац і Уайтхол і Каралеўскі судны двор (Вярхоўны суд). У Вэстмінстэры размяшчаецца таксама большасць турыстычных славутасцей горада. Уэст-Энд — цэнтр начнога жыцця, тут знаходзіцца так званы Клублэнд, раён знакамітых англійскіх клубаў джэнтльменаў.

Ужо на працягу некалькіх стагоддзяў Вэстмінстэр мае статус «сіці». У 1965 годзе ён стаў часткай цырыманіяльнага графства Вялікі Лондан.

Менавіта ў Вэстмінстэры размешчаны знакамітыя вуліцы Мэл, Пікадылі, Уайтхол, Даўнінг-стрыт і Бейкер-стрыт.

Гісторыя

правіць
 
«Лонданскае вока» ўначы

Гісторыя Вэстмінстэра ўзыходзіць да нармандскага заваявання Англіі. У сярэдзіне XI стагоддзя кароль Эдуард Спаведнік пачаў будаўніцтва Вэстмінстэрскага абацтва. Паміж абацтвам і ракой ён пабудаваў Вэстмінстэрскі палац, будучую рэзідэнцыю англійскіх каралёў. Гэта будаўніцтва стала сімвалам пераходу багацця і ўлады з лонданскага Сіці — старажытнага цэнтра Лондана — у Вэстмінстэр.[3]

Шмат стагоддзяў Вэстмінстэр быў аддзелены ад лонданскага Сіці. Гэта працягвалася да XVI стагоддзя, калі горад паглынуў навакольныя тэрыторыі, у тым ліку вёскі, такія як Мэрылебан і Кенсінгтон. У той час пачаў стварацца сучасны Вялікі Лондан.

Сучасны Вэстмінстэр сфарміраваўся ў 1965, калі аб'ядналіся тры сталічныя раёны: Мэрылебан, Падынгтан і меншы з іх Вэстмінстэр, які ўключаў Соха, Мейфэр, Джэймсес, Стрэнд, Вэстмінстэр, Пімліка, Белгравію і Гайд-парк[4]. Аб'яднанне адбылося пасля зацвярджэнне Акта аб лонданскім кіраванні 1963. Паводле гэтга акта значна скарачалася колькасць раёнаў і мясцовыя органы ўлады кіравалі вялікімі раёнамі, як па геаграфіі, так і па насельніцтве. Пасля гэтых змен граніцы Вэстмінстэра, як і іншых бора Лондана, практычна не змяняліся.

Насельніцтва

правіць

Паводле звестак перапісу 2011 года ў Вэстмінстэры пражывала 219 600 чалавек. З іх 14,9 % складалі дзеці (да 15 гадоў), 72 % асобы працаздольнага ўзросту (ад 16 да 64 гадоў) і 13,1 % асобы пажылога ўзросту (ад 65 гадоў і вышэй)[1].

Этнічны склад

правіць

Асноўныя этнічныя групы, паводле перапісу 2007 года[5]:

71,2 % — белыя, у тым ліку 49,0 % — белыя брытанцы, 2,8 % — белыя ірландцы і 19,4 % — іншыя белыя (яўрэі, грэкі, амерыканцы, італьянцы, партугальцы, іспанцы, рускія, французы, немцы, шведы, ісландцы, венгры);

8,5 % — выхадцы з Паўднёвай Азіі, у тым ліку 4,8 % — індыйцы, 2,3 % — бенгальцы і 1,4 % — пакістанцы;

6,6 % — чорныя, у тым ліку 2,5 % — чорныя карыбцы (ямайцы), 3,4 % — чорныя афрыканцы (нігерыйцы, ганцы, кангалезцы) і 0,7 % — іншыя чорныя;

4,4 % — метысы, у тым ліку 1,5 % — азіяты, якія змяшаліся з белымі, 0,8 % — чорныя карыбцы, што змяшаліся з белымі, 0,7 % — чорныя афрыканцы, якія змяшаліся з белымі і 1,4 % — іншыя метысы;

3,2 % — кітайцы;

2,1 % — іншыя азіяты (туркі, ліванцы, курды, тайцы);

4,1 % — іншыя (егіпцяне, мараканцы).

Рэлігія

правіць

Статыстычныя звесткі па рэлігіі ў бора на 2011 год[6]:

Рэлігія Вэстмінстэр
%
Лондан
%
Англія
%
Хрысціянства 44,6 48,4 59,4
Іслам 18,3 12,4 5,0
Іўдаізм 3,3 1,8 0,5
Індуізм 1,9 5,0 1,5
Будызм 1,5 1,0 0,5
Сікхізм 0,2 1,5 0,8
Іншыя 0,6 0,6 0,4
Няма рэлігіі 20,3 20,7 24,7
Не паказана 9,4 8,5 7,2

Вэстмінстэр падзелены на 20 выбарчых акруг, кожная з якіх абірае па тры члены ў раённы савет. У наш час Савет Вэстмінстэра складаецца з 48 членаў кансерватыўнай партыі і 12 членаў лейбарысцкай партыі.

Адміністрацыйны падзел

правіць
 
Галерэя Тэйт

Вэстмінстэр ахоплівае цалкам ці часткова наступныя раёны Лондана:

Эканоміка

правіць

У Вэстмінстэры знаходзяцца офісы шматлікіх кампаній, у тым ліку сусветныя ці еўрапейскія штаб-кватэры. Найбольш вядомыя сусветныя і нацыянальныя кампаніі, размешчаныя тут:

 
BP head office in St. James's, City of Westminster
 
The Economist Building, St James’s Street

Славутасці

правіць

У Вэстмінстэры знаходзяцца шматлікія са славутасцей Лондана. Найбольш папулярныя сярод турыстаў месца гэта Букінгемскі палац, Вэстмінстэрскі палац (Парламент), Біг-Бен і суседняе Вэстмінстэрскае абацтва.

Паркі і скверы

правіць

У Вэстмінстэры знаходзяцца Грын-парк, Гайд-парк, Кенсінгтонскія сады, Рыджэнтс-парк і Сент-Джэймскі парк. Акрамя паркаў у межах бора, Вэстмінстэр утрымлівае крэматорый у бора Барнет.

Транспарт

правіць
 
Вакзал Мэрылебан

У Вэстмінстэры знаходзяцца Чэлсі, Хангерфард-Брыдж, Гросвенар-Брыдж, Ламбецкі мост, Воксхальскі мост, мост Ватэрлоа і Вэстмінстэрскі мост.

Чыгунка

правіць

На тэрыторыі акругі чатыры чыгуначныя вакзалы: Чарынг Крос, Мэрылебан, Падынгтан і Вікторыя.

У Вэстмінстэры знаходзяцца 27 станцый метро. Праз яго праходзяць 10 ліній.

Адукацыя

правіць
 
Парадны ўваход Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук

У Вэстмінстэры працуе шмат муніцыпальных дзіцячых пачатковых і сярэдніх школ. Таксама ў бора знаходзяцца добраахвотніцкія школы царквы Англіі (CE), рымска-каталіцкай царквы (RC) і неканфесійныя (ND).[24]

Універсітэты і каледжы

правіць

Асноўныя ўніверсітэты і каледжы Вэстмінстэра:

Крыніцы

правіць
  1. а б "Table 8a Mid-2011 Population Estimates: Selected age groups for local authorities in England and Wales; estimated resident population;" (англ.) Перапіс насельніцтва Англіі і Ўэльса, 2011 год, ONS
  2. "Standard Area Measurements - Local Authorities - Dec 2010 (SAM_LAD_DEC_2010_UK)", вымярэнне плошчы зямельных участкаў, не ўключаючы водныя аб'екты плошчай больш 1 км2, ONS
  3. Gray, p68
  4. City of Westminster (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online. Праверана 30 кастрычніка 2013.
  5. Класіфікацыя этнічных груп прыведзена Нацыянальнай статыстычнай службай Вялікабрытаніі (ONS), падрабязней гл. ONS Population Estimates by Ethnic Group, 2001 to 2005 (англ.) (2 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2011.
  6. Neighbourhood Statistics. Religions - 2011 Census - ONS (англ.). Neighbourhood.statistics.gov.uk.
  7. «Company InfoBAE Systems. Retrieved on 31 August 2011. «Registered office 6 Carlton Gardens, London, SW1Y 5AD, United Kingdom»
  8. «London > BAE Systems plcBAE Systems. Retrieved on 31 August 2011. «BAE Systems plc Address London — Stirling Square Carlton Gardens London SW1Y 5AD United Kingdom „
  9. Head OfficeBAE Systems. Retrieved on 31 August 2011. «As you might expect, our London Head Office is the base for our Executive Board and for other senior group managers in strategic roles.» and «Head Office is located in Central London but also has a number of support functions and functional specialists based in Farnborough, Hampshire.»
  10. «Terms and ConditionsBBC. Retrieved on 6 January 2010. «British Broadcasting Corporation Broadcasting House, Portland Place, London, W1A 1AA.»
  11. «Contact BP in the United Kingdom Архівавана 25 мая 2009 года.BP. Retrieved on 18 August 1009.
  12. а б «Maps Архівавана 5 верасня 2011 года..» City of Westminster. Retrieved on 28 August 2009.
  13. «Contact Us Архівавана 28 сакавіка 2010 года.Rio Tinto Group. Retrieved on 9 April 2010. «Rio Tinto plc head office 2 Eastbourne Terrace London W2 6LG UK»
  14. «Kingfisher Group Архівавана 7 сакавіка 2011.Kingfisher plc. Retrieved on 2 February 2011. «Corporate Responsibility Kingfisher plc 3 Sheldon Square Paddington London W2 6PX.»
  15. «United Kingdom Архівавана 7 мая 2014.SABMiller. Retrieved on 20 October 2009. «SABMiller plc Head office One Stanhope Gate London W1K 1AF England»
  16. «Contact usBritish American Tobacco. Retrieved on 15 December 2009.
  17. «Company > ContactsMarks & Spencer. Retrieved on 21 June 2010.
  18. «Contact Information JOHN SWIRE & SONS OFFICESSwire Group. Retrieved on 12 September 2011. «John Swire & Sons Ltd. Swire House 59 Buckingham Gate London SW1E 6AJ England»
  19. Rolls-Royce headquarters. Rolls-Royce Group plc. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 28 September 2010.
  20. «Privacy Policy Архівавана 29 ліпеня 2010 года.Gulf Oil International. Retrieved on 10 March 2010.
  21. «Company Locations Архівавана 20 студзеня 2013.Northrop Grumman. Retrieved on 6 September 2011. «Northrop Grumman Corporation United Kingdom Headquarters Clareville House Oxendon Street London SW1Y 4EL UK»
  22. «Company Info / Contact InfoKorean Air. Retrieved on 30 August 2011. «Europe Headquarters 66/68 Piccadilly, London, W1J 0HJ, U.K»
  23. «London OfficeIraqi Airways. Retrieved on 30 August 2011. «Sales Office in London Address: IKB House 230 Edgware Road London , W2 1DW»
  24. Westminster Education service Архівавана 24 кастрычніка 2006 года. accessed 17 May 2007

Спасылкі

правіць