Вяземскае ўзвышша — узвышша ў Еўрапейскай частцы Расіі ў Смаленскай вобласці. Вышэйшая частка Смаленскага ўзвышша. Тэрытарыяльна размяшчаецца пераважна ў Вяземскім раёне Смаленскай вобласці. Найвышэйшы пункт: 319 метраў над узроўнем мора каля вёскі Мар'іна на паўднёвым захадзе ад Вязьмы, гэты пункт з'яўляецца найвышэйшым пунктам Смаленскай вобласці і Смаленска-Маскоўскага ўзвышша. Узнікла ў дачацвярцічны час. Складзеная вапнякамі карбону. Пераважна перакрытая лёсападобнымі суглінкамі. Рэльеф: буйна-ўзгорыста-градавы краявых утварэнняў з ваганнем вышынь у 20-25 м у выглядзе добра выяўленых палос, падзеленых участкамі палогахвалістых марэнных раўнін. Узвышша ўтварае натуральны водападзел басейнаў рэк Угры, Дняпра і Вазузы.