Вяземскі раён (Смаленская вобласць)
Вяземскі раён (руск.: Вя́земский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на ўсходзе Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вязьма.
Вяземскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1929 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 | ||
Тэлефонны код | 48131 | ||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьМяжуе на поўначы з Навадугінскім, на паўночным усходзе з Гагарынскім, на ўсходзе з Цёмкінскім, на поўдні з Угранскім, на паўднёвым захадзе з Дарагабужскім, на захадзе з Сафонаўскім, на паўночным захадзе з Холм-Жыркоўскім раёнамі Смаленскай вобласці. Плошча раёна — 3 352,66 км². На паўночным захадзе раёна (недалёка ад вёскі Мар’іна) знаходзіцца найвышэйшы пункт Смаленскай вобласці і Смаленска-Маскоўскага ўзвышша — 319 м. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вязьма, Осьма, Жыжала. У раёне знаходзіцца водападзел басейнаў рэк Дняпро і Волга. Буйное возера: Сямлёўскае. Глебы ў раёне дзярнова сярэдне- і моцнападзолістыя глебы на лёсападобных суглінках, у паніжэннях — падзоліста-глеевыя глебы. Ёсць радовішчы бурага вугалю. Лясы займаюць 47,2 % тэрыторыі.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.