Вязынка (рака)
Вя́зынка — рака ў Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Рыбчанка (басейн Віліі).
Вязынка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 60 км² |
Расход вады | 0,4 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на ўсход ад вёскі Ліпяні |
• Каардынаты | 54°05′10″ пн. ш. 27°13′37″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рыбчанка |
• Месцазнаходжанне | Радашковічы |
• Каардынаты | 54°09′41″ пн. ш. 27°14′18″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 4,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рыбчанка → Ілія → Вілія → Нёман |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Мінскі раён, Маладзечанскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 15 км, з іх 13,5 км у Маладзечанскім раёне[1]. Плошча вадазбору 60 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1 м/км. Сярэдні расход вады ў вусці каля 0,4 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў Мінскім раёне, у напрамку на ўсход ад вёскі Ліпяні. Зліваючыся з ракой Гуйка ў гарадскім пасёлку Радашковічы, ўтварае раку Рыбчанка. Вадазбор на заходняй частцы Мінскага ўзвышша. Даліна ракі трапецападобнай формы, шырынёй 0,5—1 км. Пойма двухбаковая. Шырыня поймы 0,1—0,2 км. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча ў межань складае 5—7 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,5—1 м. У вярхоўі рака перасякае галоўны канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 514. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Ліст карты N-35-67. Выданне 1981 г. (руск.)