Вяйкэ-Пакры (эст.: Väike-Pakri) — найбуйнейшы востраў архіпелага Пакры ў Эстоніі. Агульная плошча — 13,5 км². Насельніцтва (2017 г.) — 5 чалавек.

Вяйкэ-Пакры
эст. Väike-Pakri
Väike-Pakri saar.jpg
Панарама
Характарыстыкі
Плошча13,5 км²
Насельніцтва5 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,37 чал./км²
Размяшчэнне
59°20′22″ пн. ш. 23°58′47″ у. д.HGЯO
АрхіпелагПакры
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Вяйкэ-Пакры (Эстонія)
Вяйкэ-Пакры
Вяйкэ-Пакры
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Вяйкэ-Пакры знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора за 40 км на паўднёвы захад ад Таліна, сталіцы Эстоніі. На захадзе аддзелены пралівам (каля 530 м) ад другога буйнога вострава Суур-Пакры. На ўсходзе аддзелены залівам Палдыскі (2,7 км) ад горада Палдыскі.

Асновай вострава з’яўляецца вапняковае плато, што ўзвышаецца да 17 м над узроўнем мора. Астатнія часткі складзены асадкавымі пародамі. На поўначы вылучаецца тарфяное балота (болей за 10 га). На поўдні месцяцца 2 невялікіх возера. Славутасць Вяйкэ-Пакры — валун вышынёй 4,5 м і ў акружнасць 21,1 м.

ПрыродаПравіць

Траціна вострава Вяйкэ-Пакры пакрыта шырокалісцевым лесам, астатняя частка — лугамі і балотам. Характэрныя расліны: бяроза пушыстая, асіна, ядловец звычайны, вольха шэрая, светлыя парэчкі, мякатніца адналістая і г. д. Жывёльны свет прадстаўлены такімі відамі, як гальштучнік, скапа, жаўна, лебедзь-клікун, малая крачка і інш.

ГісторыяПравіць

Першая пісьмовая ўзгадка пра астравы Пакры з’явілася ў 1283 г., калі Эрык V перадаў іх у маёмасць манахам-цыстэрцыянцам. У 1628 г. Вяйкэ-Пакры перайшоў у валоданне рыжскага немца Томаса фон Рама. Да 1940 г. асноўнае насельніцтва складалі шведы і немцы, якія займаліся рыбалоўствам і жывёлагадоўляй.

Пасля савецкай акупацыі Эстоніі востраў быў перададзены ў армейскія патрэбы. Тут існаваў ваенны гарадок, тэрыторыя вострава выкарыстоўвалася ў якасці палігона.

У 1996 г. разам з іншымі астравамі Пакры быў перададзены ўладам незалежнай Эстоніі. З 1998 г. уваходзіць у склад ландшафтнага запаведніка. На Вяйкэ-Пакры вядзецца абмежаваная эканамічная дзейнасць, сюды наведваюцца турысты.

СпасылкіПравіць