Вяляціцкі сельсавет (Пінскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці БССР
Вяля́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Вяляцічы.
Вяляціцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Пінскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Вяляцічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 9 чэрвеня 1958 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 20 мая 1957 года ў склад Лапацінскага сельсавета перададзена вёска Лосічы[1]. Скасаваны 9 чэрвеня 1958 года, тэрыторыя далучана да Плешчыцкага сельсавета[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.