Вялікае Герцагства Бадэн
Вялікае Герцагства Бадэн (ням.: Großherzogtum Baden) — гістарычная дзяржава на паўднёвым захадзе Германскай імперыі, якое існавала ў перыяд з 1806 года па 1918 гады.
Незалежная дзяржава, Вялікае герцагства ў складзе Германскай імперыі (1871—1918) | |||||
Вялікае герцагства Бадэн | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Großherzogtum Baden | |||||
|
|||||
Гімн: Badnerlied[d] | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Карлсруэ | ||||
Мова(ы) | алеманскі дыялект нямецкай мовы | ||||
Афіцыйная мова | алеманскі дыялект нямецкай мовы[d] | ||||
Рэлігія | пратэстанцтва з 1771 г. | ||||
Грашовая адзінка | паўднёвагерманскі гульдэн[d] | ||||
Плошча |
3 400 км² (1803 г.), 15 082 км² (1905 г.) |
||||
Насельніцтва |
210 000 чал. (1803 г.), 2 009 320 чал. (1905 г.) |
||||
Форма кіравання | дуалістычная манархія | ||||
Дынастыя | Цэрынгены | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПапярэднік Вялікага герцагства, маркграфства Бадэн было створана ў XII стагоддзі і затым падзелена на некалькі зямель, якія ў 1771 годзе былі зноў аб’яднаны ў адзінае маркграфства.
У 1803 годзе Бадэн стаў курфюрствам Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Паводле Прэсбургскага міру 1805 года да Бадэна было далучана старадаўняе радавое ўладанне герцагаў цэрынгенскіх — Брэйсгау.
У 1806 годзе тэрыторыя Бадэна пашырылася ў сувязі з распадам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзякуючы ўступленню ў Рэйнскі саюз, Бадэн быў перайменаваны ў вялікае герцагства і да яго далучана большая частка фюрстэнбергскіх уладанняў, ландграфства Клетгау, княства Лайнінген і іншыя.
У 1815 годзе Вялікае герцагства далучылася да Германскага саюза.
У час рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бадэн быў цэнтрам рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1849 годзе Бадэн стаў адзінай германскай дзяржавай-рэспублікай, праўда, на кароткі час: рэвалюцыя ў герцагстве была задушана прускімі войскамі.
Вялікае Герцагства Бадэн засталося незалежным аж да стварэння Германскай імперыі ў 1871 годзе.
Пасля рэвалюцыі 1918 года Бадэн стаў часткай Веймарскай рэспублікі (гл. Рэспубліка Бадэн).
Урад
правіцьГлава дзяржавы — Вялікі герцаг, заканадаўчы орган — Бадэнскі саслоўны сход (Badische Ständeversammlung), што складаўся з Першай палаты (Erste Kammer), якая складалася з тытулаванага дваранства, і Другой палаты (Zweite Kammer), якая выбіралася выбаршчыкамі на аснове маёмаснага цэнзу. Выканаўчы орган — Бадэнскае дзяржаўнае міністэрства (Badische Staatsministerium), якое прызначалася Вялікім Герцагам і несла перад ім адказнасць.
Вялікія герцагі з дынастыі Цэрынгенаў:
Адміністрацыйны падзел
правіцьТэрыторыя Бадэна была падзелена на акругі (Landeskommissärbezirk) (да 1864 года — kreis), акругі на раёны (bezirksamt), раёны на абшчыны (gemeinde). На чале раёна стаялі амтманы (amtmann), прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя саветы (gemeinderat), на чале абшчын бургамістры ці старосты (gemeindevorsteher)[крыніца?].
- Фрайбургская акруга (Landeskommissärbezirk Freiburg)
- Карлсруйская акруга (Landeskommissärbezirk Karlsruhe)
- Канстанцкая акруга (Landeskommissärbezirk Konstanz)
- Мангеймская акруга (Landeskommissärbezirk Mannheim)
Прававая сістэма
правіцьВышэйшы судовы орган — Карлсруйскі Оберландэсгерыхт (Oberlandesgericht Karlsruhe), раней — вышэйшы надворны суд (Oberhofgericht Mannheim), суды апеляцыйнай інстанцыі — ландгерыхты (landgericht), раней — раённыя і надворныя суды (kreis- und hofgericht) (да 1864 г. — надворныя суды (hofgericht)), суды першай інстанцыі — амтсгерыхты (amtsgericht) (да 1857 — бецыксамты).
- (Фрайбургская акруга)
- Фрайбургскі ландгерыхт (Landgericht Freiburg)
- Офенбургскі ландгерыхт (Landgericht Karlsruhe)
- (Карлсруйская акруга)
- Карлсруйскі ландгерыхт (Landgericht Karlsruhe)
- (Канстанцкая акруга)
- Канстанцкі ландгерыхт (Landgericht Konstanz)
- Вальдсгуцкі ландгерыхт (Landgericht Waldshut)
- (Мангеймская акруга)
- Мангеймскі ландгерыхт (Landgericht Mannheim)
- Мосбахскі ландгерыхт (Landgericht Mosbach)
Сілавыя структуры
правіцьРашэннямі ландтага Вялікага герцагства Бадэн у 1868 годзе ў дзяржаве была ўведзена ўсеагульная вайсковая павіннасць. У сілу Ваеннай канвенцыі, ад 25 лістапада 1870 года, Бадэнскія войскі ўтваралі складовую частку Прускай арміі, а з 1 мая 1871 года Бадэнская армія разам з дзвюма прускімі пяхотнымі палкамі і адным прускім кавалерыйскім палком склалі 14-ы корпус германскай імперскай арміі, з галоўным упраўленнем у горадзе Карлсруэ і дывізіённымі ўпраўленнямі ў гарадах Карлсруэ і Фрайбургу.
Фарміраванні
правіць- Бадэнская армія
- 1-ы грэнадзёрскі полк
- 2-і грэнадзёрскі полк
- 3-і пяхотны полк
- 4-ы пяхотны полк
- 5-ы пяхотны полк
- 6-ы пяхотны полк
- 1-ы драгунскі полк
- 2-і драгунскі полк
- 3-і драгунскі полк
- Артылерыйскі полк
- Бадэнская паліцыя
- Ландвер:
- Батальён ландверы Герлахсгайм (Landwehr-Bataillon Gerlachsheim) (110-ы (2-і вюртэмбергскі пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Гайдэльберга (Landwehr-Bataillon Heidelberg) (110-ы (2-і вюртэмбергскі пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Брухзаля (Landwehr-Bataillon Bruchsal) (111-ы (3-і вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Карлсруэ (Landwehr-Bataillon Carlsruhe) (111-ы (3-і вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Раштата (Landwehr-Bataillon Rastatt) (112-ы (4-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Офенбурга (Landwehr-Bataillon Offenburg) (112-ы (4-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Фрайбурга (Landwehr-Bataillon Freiburg) (113-ы (5-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Лёраха (Landwehr-Bataillon Lörrach) (113-ы (5-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Донауэшынгена (Landwehr-Bataillon Donaueschingen) (114-ы (6-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
- Батальён ландвера Штокаха (Landwehr-Bataillon Stockach) (114-ы (6-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьГрашовая адзінка — марка (да 1871 года — Бадэнскі гульдэн), разменная манета — пфеніг. Аператар чыгуначных паведамленняў — Вялікагерцагскія дзяржаўныя чыгункі (Großherzoglich Badische Staatseisenbahne), трамвай існаваў у Мангейме, Гайдэльбергу, Фрайбургу, Карлсруэ, Пфорцгайме аператар пошты і тэлефона — Бадэнская дзяржаўная пошта.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Баден // Военная энциклопедия : ([в 18 т.]) / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина , 1911—1915.
- Водовозов В. В. Баден, великое герцогство // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Для паляпшэння артыкула пажадана |