Вялікае Засомінае

Вялікае Засомінаевозера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 21 км на паўднёвы ўсход ад горада Столін, за 2,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Альманы, за 0,9 км ад мяжы з Украінай. Адносіцца да басейна ракі Льва. Уваходзіць у склад заказніка Альманскія балоты.

Вялікае Засомінае
Каардынаты: 51°47′08″ пн. ш. 27°06′46″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Вышыня над узроўнем мора 137,4 м
Даўжыня 1,3 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 1,0165 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,85 км
Найбольшая глыбіня 2,0 м
Сярэдняя глыбіня 1,04 м
Вялікае Засомінае (Беларусь)
Вялікае Засомінае
Вялікае Засомінае
Вялікае Засомінае (Брэсцкая вобласць)
Вялікае Засомінае
Вялікае Засомінае

Плошча паверхні 1,0165 км², даўжыня 1,3 км, шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 3,85 км. Максімальная глыбіня 2,0 м, сярэдняя – 1,04 м. Аб’ём вады 1,04 млн м³.

Берагі моцна забалочаны, пераважна зліваюцца з люстрам возера. Вада ў возеры тарфяністая, карычневага колеру. На захадзе выцякае ручай, які ўпадае ў раку Мышанка. Возера абкружана густым хмызняком, месцамі лесам і вялікімі забалочанымі ўчасткамі.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, сом і іншыя віды рыб.

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Столинский район: карта. Столин: план. Давыд-Городок: план / Ред. В.А. Змачинская. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.