Вялікае Княства Кракаўскае

Вялікае Княства Кракаўскае (польск.: Wielkie Księstwo Krakowskie, ням.: Großherzogtum Krakau) — аўтаномія, створаная ў складзе Аўстра-Венгрыі пасля анексіі Вольнага горада Кракаў. Вялікім Князем Кракаўскім з'яўляўся аўстра-венгерскі імператар.

Аўтаномія
Вялікае Княства Кракаўскае
Wielkie Księstwo Krakowskie
Großherzogtum Krakau
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Mapa wlk x krakowskiego.jpg
< Flag of Krakow.svg
Flag of Poland.svg >
1846 — 1919

Сталіца Кракаў
Рэлігія Каталіцтва
Плошча 1.164 км²
Дынастыя Габсбургі
Вялікі Князь Кракаўскі
 • 18461848 Фердынанд I
 • 18481916 Франц Іосіф I
 • 19161918 Карл I
Commons-logo.svg Вялікае Княства Кракаўскае на Вікісховішчы

Вялікае княства мела ўласны герб: белага арла з гербам Кракава на чырвоным полі — і сцяг жоўта-блакітна-белых колераў, але фактычна замест іх выкарыстоўваліся сімвалы Аўстрыі, Польшчы або самога горада. Часам сустракаецца меркаванне, што княства ўваходзіла ў склад Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, што і было на самай справе, але афіцыйна яно яму не падначальвалася і ўтварала асобны тытул імператара.

Вольны горад быў утвораны па выніках Венскага кангрэса як сумесны аўстра-пруска-расійскі нейтральны пратэктарат з рэшткаў Варшаўскага герцагства. У 1846 у Кракаве адбылася няўдалае паўстанне супраць іншаземцаў, што дала повад увесці аўстрыйскія войскі і далучыць горад.

Пасля анексіі, у 18531854, была праведзена адміністрацыйная рэформа, паводле якой княства было падзеленае на тры павета, а ў 1860 іх лік быў скарочаны да двух, што і стала канчатковым тэрытарыяльным падзелам.

У другой палове XIX стагоддзя пачаўся прамысловы ўздым княства шляхам інтэграцыі ў аўстрыйскую эканоміку. Чыгункі звязалі горад з астатняй імперыяй і Прусіяй, будаваліся шахты для здабывання свінцу, цынку і вуглю, шкляныя вытворчасці. У 1910 былі адкрыты цэментны і нафтаперапрацоўчы заводы, а ў 1913электрастанцыя.

Па выніках Першай сусветнай вайны, у 1919 вялікае княства ўвайшло ў склад незалежнай польскай дзяржавы.