Вялікае Сяло (Верхнядзвінскі раён)

вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Вялі́кае Сяло́[1] (трансліт.: Vialikaje Sialo, руск.: Великое Село) — вёска ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 5 км на ўсход ад Асвеі. Уваходзіць у склад Асвейскага сельсавета.

Вёска
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 37 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2151
Аўтамабільны код
2
СААТА
2210854014
Вялікае Сяло на карце Беларусі ±
Вялікае Сяло (Верхнядзвінскі раён) (Беларусь)
Вялікае Сяло (Верхнядзвінскі раён)
Вялікае Сяло (Верхнядзвінскі раён) (Віцебская вобласць)
Вялікае Сяло (Верхнядзвінскі раён)

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чапаеўскага сельсавета[2].

Вёска стаіць на паўднёвым беразе Aсвейскага возера і цягнецца ўздоўж яго на паўтара кіламетра. Злучана дарогай з Асвеяй і пасёлкам Чапаеўскі.

Цікавыя факты

правіць

У 1977 годзе знойдзены скарб, ухаваны ў канцы 1610-х гг. Складаўся з 321 манет канца XV — пачатку XVII стагоддзя. У скарбе знойдзены манеты з Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Польшчы, Венгрыі, Расіі, Прусіі і інш.[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10.10.2013 N 292 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области» Архівавана 5 лютага 2016.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 68. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Літаратура

правіць
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 44, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 7. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
  • Ліст карты O-35-141. Выданне 1978 года. (руск.)

Спасылкі

правіць