Вялікае Герцагства Гесэн

нямецкая дзяржава, якая існавала ў 1806—1918 гадах
(Пасля перасылкі з Вялікае герцагства Гесэн)

Вялі́кае Ге́рцагства Ге́сэн (ням.: Großherzogtum Hessen), часта таксама Гесэн-Дармштат — адна з нямецкіх дзяржаў, якая існавала ў 18061918 гадах. Ландграфства Гесэн-Дармштат на чале з Гесэнскай дынастыяй было ператворана ў вялікае герцагства пасля роспуску Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1806 годзе.

Гістарычная дзяржава
Вялікае Герцагства Гесэн і на Рэйне
ням.: Großherzogtum Hessen und bei Rhein
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гесэн у складзе Германскай імперыі
Гесэн у складзе Германскай імперыі
< 
 >
1806 — 1918

Сталіца Дармштат
Мова(ы) нямецкая
Афіцыйная мова нямецкая
Плошча 7 688,3 км²
Насельніцтва 1 282 051 чал. (1910)
Форма кіравання дуалістычная манархія
Дынастыя Гесэн-Дармштацкая лінія
Вялікі герцаг
 • 18061830 Людвіг I
 • 18301848 Людвіг II
 • 18481877 Людвіг III
 • 18771892 Людвіг IV
 • 18921918 Эрнст Людвіг
Гісторыя
 • 13 жніўня 1806 Вялікае герцагства
 • 1815 Венскі кангрэс
 • 1867 Паўночнагерманскі саюз
 • 1871 Германская імперыя
 • 9 лістапада 1918 Лістападаўская рэвалюцыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

З прычыны членства Гесэна ў Рэйнскім саюзе, герцагства, нягледзячы на далучэнне ў 1813 годзе да антынапалеонаўскай кааліцыі, па рашэнні Венскага кангрэса, страчвала тэрыторыі, атрыманыя ў 1803 годзе ад Напалеона. У кампенсацыю за страчанае герцагства Вестфалія, якое адышло да Прусіі, Гесэн атрымліваў землі на заходнім беразе Рэйна (Райнгесэн), уключаючы стратэгічна важную крэпасць Майнц. Герцагства таксама страціла Амарбах, які адышоў да Баварыі.

У 1816 годзе дзяржава была перайменавана ў Вялікае Герцагства Гесэн і на Рэйне (ням.: Großherzogtum Hessen und bei Rhein).

У 1820 годзе герцаг дараваў канстытуцыю, якая аднак у хуткім часе была зменена.

У 1866 годзе Гесэн-Дармштат быў вымушаны саступіць Прусіі Гесэн-Гомбург, значную частку акругі Гісен, атрымаўшы ў кампенсацыю некаторую частку з былых гесэн-касельскіх і насаўскіх зямель. Акрамя таго, Гесэн-Дармштат быў вымушаны заплаціць Прусіі 3 мільёны гульдэнаў. У 1867 годзе паўночная частка вялікага герцагства (Обергесэн) стала часткай Паўночнагерманскага саюза, у той час як паўднёвы Гесэн у канфедэрацыю не ўвайшоў.

Пасля розных спрэчак і ваенных дзеянняў, Гесэн-Дармштат быў вымушаны саступіць патрабаванням Прусіі. Ён удзельнічаў у франка-прускай вайне ў 1870 годзе. А ў 1871 годзе Гесэн-Дармштат увайшоў у склад адзінай Германскай імперыі.

 
Правінцыі Гесэна

Апошні вялікі герцаг Гесэнскі, Эрнст-Людвіг (брат расійскай імператрыцы Аляксандры Фёдараўны), быў скінуты Лістападаўскай рэвалюцыяй у 1918 годзе, а былое герцагства было ператворана ў Народную Дзяржаву Гесэн.

У 1949 годзе большая частка Гесэна разам з былой прускай правінцыяй Гесэн-Насау і раёнам Вальдэк Рэйнскай правінцыі ўвайшлі ў склад федэральнай зямлі Гесэн. Рэйнскі Гесэн — у склад зямлі Рэйнланд-Пфальц.

Дзяржаўны лад правіць

Глава дзяржавы — Вялікі Герцаг. Заканадаўчы орган — Гесэнскія земскія штаты (Hessische Landstände), складаліся з Першай палаты (Erste Kammer), якая складалася з тытулаванага дваранства, і Другой палаты (Zweite Kammer), якая выбіралася выбаршчыкамі на аснове маёмаснага цэнзу тэрмінам на 5 гадоў. Выканаўчы орган - Гесэнскае агульнае міністэрства (Hessische Gesamtministerium), прызначалася Вялікім Герцагам і несла перад ім адказнасць.

Адміністрацыйны падзел правіць

Вялікае герцагства Гесэн складалася з трох правінцый:

Правінцыі былі падзелены на гарадскія (stadt-) і сельскія раёны (landgericht), сельскія раёны — на гарадскія (stadt-) і сельскія абшчыны (landgemeinde).

Прадстаўнічыя органы правінцый — правінцыйныя ландтагі (proviziallandtag), выканаўчыя — правінцыйныя камітэты (provinzialausschu?), на чале з правінцыйным дырэктарам (provizialdirektor).

Прававая сістэма правіць

Вышэйшая судовая інстанцыя — Вышэйшы апеляцыйны суд (Oberappellationsgericht Darmstadt), суды апеляцыйнай інстанцыі — надворныя суды (hofgericht) (у Райнгесэне — раённыя суды (kreisgericht)), суды першай інстанцыі — гарадскія суды (stadtgericht) і раённыя суды (landgericht), ніжэйшае звяно судовай сістэмы — участковыя суды (amtsgericht) (раней — амты (amt)). C 1878 года - Вышэйшы зямельны суд Дармштата (Oberlandesgericht Darmstadt), Зямельны суд Дармштата (Landgericht Darmstadt), Зямельны суд Гісена (Landgericht Gießen), Зямельны суд Майнца (Landgericht Mainz)

Сілавыя структуры правіць

  • Гесэнская армія
    • 1-ы пяхотны полк
    • 2-і пяхотны полк
    • 3-і пяхотны полк
    • 4-ы пяхотны полк
    • 1-ы пяхотны полк ландвера
    • 2-і пяхотны полк ландвера
    • 3-і пяхотны полк ландвера
    • 4-ы пяхотны полк ландвера
    • 1-ы драгунскі полк
    • 2-і драгунскі полк
  • Гесэнскі вялікагерцагскі ландвер:
    • 1-ы Батальён ландвера Дармштата (Landwehr-Bataillon 1. Darmstadt) (115-ы (1-ы гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера) (раёны Дармштат і Офенбах)
    • Батальён ландвера Фрыдберга (Landwehr-Bataillon Friedberg) (115-ы (1-ы гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера) (раёны Фрыдберг, Бюдзінген і Фільбель)
    • Батальён ландвера Гісена (Landwehr-Bataillon Gießen) (116-ы (2-і гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера) (раёны Гісен, Грунберг, Альсфельд, Лаўтэрбах, Шотэн і Ніда)
    • 2-і Батальён ландвера Дармштата (Landwehr-Bataillon 2. Darmstadt) (раёны Дыбург, Бенсгайм і Грос-Герау) (117-ы (3-і Гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Эрбаха (Landwehr-Bataillon Erbach i.O.) (раёны Нойштат, Эрбах, Ліндэнфельс, Гепенгайм і Вімпен) (117-ы (3-і Гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Майнца (Landwehr-Bataillon Mainz) (раёны Майнц і Бінген) (118-ы (4-ы гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Вормса (Landwehr-Bataillon Worms) (раёны Вормс, Опенгайм і Альцай) (118-ы (4-ы гесэнскі вялікагерцагскі) пяхотны полк ландвера)
  • Гесэнская паліцыя

Літаратура правіць