Вялікае Княства Рускае (1432—1435)

(Пасля перасылкі з Вялікае княства Рускае)

Вялікае Княства Рускае — феадальная дзяржава са сталіцай у Полацку, якая існавала з верасня 1432 па лета 1435 года, і займала Полацкую, Віцебскую, Смаленскую землі, а таксама ўсю Украіну ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў межах першай чвэрці 15 ст. Утварылася пад кіраўніцтвам дэтранізаванага вялікага князя Свідрыгайлы ў выніку выбуху грамадзянскай вайны ў ВКЛ і завастрэння ўнутрыдзяржаўнага канфесійнага канфлікту. Палітычная ўлада ў княстве належала пераважна да праваслаўных феадалаў. Княства намінальна спыніла сваё існаванне пасля ваеннага паражэння Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам (1435).

Гістарычная дзяржава
Вялікае Княства Рускае
Сцяг Герб
Сцяг Герб
VKL-1462-ru.png
1432 — 1435

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с.: іл. ISBN 5-338-00929-3 (ч. 1), ISBN 5-338-01083-6